19 красавiка 2024, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якуцкі шаман Габышаў прызначыў свайго прадстаўніка ў Новасібірску

2
Якуцкі шаман Габышаў прызначыў свайго прадстаўніка ў Новасібірску
АЛЯКСАНДР ГАБЫШАЎ

Раней ён напісаў абраз «дайдзі і выгані».

Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў прызначыў сваім прадстаўніком у Новасібірску мясцовага мастака Кастуся Яроменку, якому даў мянушку Шрэк 2. Ролік пра гэта мастак размясціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Раней ён напісаў "абраз" шамана і прадаў яго на аўкцыёне.

Карэспандэнту сайта Сибирь.Реалии Яроменка паведаміў, што даведаўся пра прызначэнне ўсяго дзве гадзіны таму. Ён дадаў, што гэта ідэя Габышава.

"Мы з ім абмяркоўваем яшчэ праекты, але яны яшчэ сырыя, на стадыі ідэй", – дадаў мастак.

Раней Яроменка напісаў "абраз" Аляксандра Габышава, які прадаў на аўкцыёне за 23 тысячы рублёў. Частка выручаных грошай прызначалася на мультфільм мастака пра ГУЛАГ, частка – самому шаману. Яроменка адзначыў, што ягонаму герою партрэт спадабаўся.

Аляксандр Габышаў у сакавіку адправіўся ў Маскву для правядзення "абраду выгнання Пуціна". Яго затрымалі 19 верасня на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці. Ён быў дастаўлены ў Якуцк, а пасля – у псіханеўралагічны дыспансер рэспублікі. У дачыненні да шамана распачалі крымінальную справу пра заклікі да экстрэмізму. З яго ўзялі падпіску пра нявыезд. Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза на замову следства прызнала Габышава няўпамятным.

У канцы верасня атрад шамана абвесціў пра спыненне паходу пасля таго, як, са словаў прыхільнікаў Габышава, ім пагражалі ў паліцыі абвінавачваннямі ў тэрарызме. Паводле афіцыйнай версіі, пра роспуск атрада праз тэлефон папрасіў сам Габышаў.

У праваабарончай арганізацыі Amnesty International якуцкага шамана назвалі вязнем сумлення і запатрабавалі ягонага вызвалення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках