19 красавiка 2024, Пятніца, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прапанаваў абараніць курдаў у Сірыі «хоць Напалеону Банапарту»

28
Трамп прапанаваў абараніць курдаў у Сірыі «хоць Напалеону Банапарту»
ФОТА: JIM LO SCALZO / EPA

Кіраўнік Белага дому заявіў, што амерыканскія вайскоўцы знаходзяцца за сем тысячаў міляў ад месца падзей.

Вайскоўцы ЗША не будуць абараняць курдаў у Сірыі, бо пасля «100-адсоткавай перамогі над “Ісламскай дзяржавай”» у значнай ступені выведзеныя з краіны. Пра гэта ў сваім Twitter напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, паведамляе РБК.

«Любы, хто хоча дапамагчы Сірыі ў абароне курдаў, можа гэтым заняцца. Хоць Расея, хоць Кітай, хоць Напалеон Банапарт», – напісаў Трамп. Ён выказаў надзею, што ўсе пералічаныя справяцца з гэтым лепш, бо вайскоўцы ЗША «знаходзяцца за 7 тыс. міляў» ад месца падзей.

9 кастрычніка Турцыя пачала наземную ваенную аперацыю на паўночным усходзе Сірыі. Анкара называла сваёй мэтай выцесніць курдскія Атрады народнай самаабароны (YPG) і «Сірыйскія дэмакратычныя сілы» (SDF) ад мяжы і стварыць там зону бяспекі.

Трамп казаў, што, нягледзячы на вывад амерыканскіх войскаў з сірыйскай тэрыторыі, ЗША прадоўжылі фінансавую і ваенную падтрымку курдаў. Праз два дні пасля пачатку турэцкай аперацыі прэзідэнт ЗША даў Мінфіну права ўвесці «істотныя санкцыі» супраць Турцыі. Паводле звестак Bloomberg, новыя абмежаванні ўвядуць у панядзелак, 14 кастрычніка, яны будуць накіраваныя на асобных асобаў.

11 кастрычніка ў Пентагоне заявілі, што пад абстрэл турэцкіх вайскоўцаў трапіў амерыканскі назіральны пост, ніхто не пацярпеў. У Мінабароны Турцыі сцвярджалі, што вялі агонь не па вайскоўцах з ЗША, а па пазіцыях баевікоў, якія раней абстралялі турэцкія сілы.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках