29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі хтосьці даведаецца пра гэта, мы завязем цябе ў лес»

40
«Калі хтосьці даведаецца пра гэта, мы завязем цябе ў лес»
Раман Ляўкоўскі

Полацкі блогер распавёў пра катаванні ў міліцыі.

19-гадовы полацкі блогер Раман Ляўкоўскі апублікаваў відэаролік, у якім распавёў, што сам выклікаў міліцыю пасля таго, як на ягоную просьбу яму не далі ў адной з полацкіх крам кнігу скаргаў і прапаноў. Са слоў хлопца, прыехалі чамусьці супрацоўнікі крымінальнага вышуку, забралі яго і адвезлі ў Полацкі РАУС, піша ПЦ «Вясна».

«Прывезлі ў аддзяленне міліцыі, забралі тэлефон і асабістыя рэчы і павялі на трэці паверх. Завялі ў кабінет, дзе знаходзіліся тры чалавекі. Калі я зайшоў, то зачынілі дзверы на ключ. Загадалі: «Здымай куртку!» Я зняў куртку, яны праверылі кішэні. Потым адзін з супрацоўнікаў шпурнуў яе на падлогу, а калі я спытаў, навошта так рабіць, адказаў: «Я цяпер наогул вазьму і буду мыць ёю падлогу», - распавядае Раман Ляўкоўскі.

«Потым загадалі распранацца цалкам, пасля чаго адзін з іх, самы здаровы, узяў рукой мяне за шыю, паклаў на стол і душыў секунд пяць, потым кінуў мяне на падлогу, стаў каленам на грудзі, адначасова душыў. Я зразумеў, што задыхаюся, цела абмякла, і ён мяне адпусціў... Пасля таго, як я падняўся, той жа самы дастаў з шафы дубінку і спытаў: «Ты ведаеш, як яна ходзіць па целе?» - прадаўжае.

«Мы можам наогул абасцаць цябе і зняць гэта на тэлефон, бо ты ўсё адно нікому не распавядзеш». Пагражалі адвезці да «пеўняў», «засунуць фалас...», - сцвярджае блогер.

З ягоных слоў, міліцыянеры запатрабавалі разблакаваць тэлефон, а потым выдалілі з тэлефона некаторыя відэазапісы.

«Калі хтосьці даведаецца пра гэта, мы завязем цябе ў лес...», - паабяцалі супрацоўнікі РАУС. Блогер называе прозвішча аднаго з міліцыянтаў - Аляксандр Лапацін.

Раман Ляўкоўскі паведаміў «Витебской Весне», што ніякіх пратаколаў у пастарунку міліцыі не складалі. Кажа, што на наступны дзень ён звярнуўся з заявамі ў пракуратуру і Следчы камітэт. Пабоі не здымаў, бо слядоў збіцця на целе не засталося.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках