29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Швэцыі правялі пікет супраць назвы «Беларосія»

7
Беларусы Швэцыі правялі пікет супраць назвы «Беларосія»

У акцыі ўзяў удзел «белы расейскі» мядзведзь.

Аб'яднанне беларускай дыяспары ў Швэцыі «Sveriges Belarusier» арганізавала 15 кастрычніка пікет у цэнтры Стакгольма з заклікам скасаваць у афіцыйным ужытку слова «Vitryssland» як назву для Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

Удзельнікі пікету звярнуліся з такой просьбай да новага міністра замежных спраў. На плакатах былі звароты да швэдаў: «Ты не белафін, а я не беларасеец», «Гэта не мы абралі (Бела) Пуціна», «Гэта не мы прысвоілі (Бела) Крым». Чалавек ва ўборы белага мядзведзя трымаў таблічку «Белы расейскі (не беларасейскі) мядзведзь».

Старшыня Рады беларусаў Швэцыі Леся Руднік патлумачыла: дэманстранты хацелі, каб міністр «прадставіла сабе, як гэта адчуваецца, калі цябе кожны дзень блытаюць з іншым народам і асацыююць цябе з краінай, аб якой за апошні час склалася вельмі адмоўная рэпутацыя сярод швэдаў».

Былы дырэктар інтэрнэт-пляцоўкі «Куфар» Міхаіл Сэндэр жа тлумачыў: гэта нармальна, калі краіна мае на іншай мове іншую назву, але «калі ў назве закладзеная назва іншай сучаснай краіны, ды яшчэ вельмі праблемнай краіны, гэта праблема».

У швэдскай мове цяпер прынята называць Беларусь словам «Vitryssland», а беларусаў - «vitryssar» (даслоўна гэта значыць «Беларосія» і «беларасеец»). Але пасля заклікаў беларускай дыяспары і мясцовых палітыкаў Швэдская акадэмія ў 2009 годзе ўнесла ў слоўнікі і слова «belarusier» для абазначэння беларусаў. Міністэрства замежных спраў Швэцыі ў 2015 годзе пагадзілася ўнесці назву «Belarus» у афіцыйны спіс назваў краін, але ў дужках побач з «Vitryssland».

У тым жа 2015 годзе найбуйнейшая газета Швэцыі Dagens Nyheter заявіла аб пераходзе з «Vitryssland» на «Belarus». У 2019 годзе ў артыкулах на сайце газеты перыядычна трапляецца «старая» назва, але часцей за Беларусь называюць «Беларосіяй».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках