23 красавiка 2024, aўторак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто вінаваты, калі падчас капрамонту затапіла кватэру?

2
Хто вінаваты, калі падчас капрамонту затапіла кватэру?

Меркаванне юрыста.

«Каго абвінавачваць, калі падчас капітальнага рамонту ў доме затапіла кватэру?» - цікавіцца жыхар Барысава.

На пытанне ex-press.by адказвае юрыст Алег Мацкевіч:

- Калі затапленне кватэры адбылося падчас правядзення капітальнага рамонту дома, то віна ў гэтым, несумненна, ляжыць на выканаўцу, з якім у спажыўца ўкладзеная дамова.

Згодна з Законам «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» выканаўцам з'яўляецца «юрыдычная асоба, яе філіял, прадстаўніцтва, іншае адасобленае падраздзяленне, размешчанае па-за месцам знаходжання юрыдычнай асобы, або індывідуальны прадпрымальнік, які надае спажыўцам жыллёва-камунальныя паслугі на аснове дамовы». Часцей за ўсё выканаўцам з'яўляюцца ЖЭУ, ЖЭС і іншыя арганізацыі сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Першае, што неабходна зрабіць, - выклікаць прадстаўнікоў выканаўцы альбо аварыйна-дыспетчарскай службы для ліквідацыі прычын аварыі і складання акта абследавання з дэфектным актам. У акце абследавання фіксуюцца прычыны затаплення і вінаватыя ў гэтым, а таксама пашкоджаная маёмасць. У дэфектным акце паказваюцца тыпы і аб'ёмы рамонтна-аднаўленчых работ, матэрыялы для іх правядзення.

Залітую кватэру на віну выканаўцы ў адпаведнасці з нормамі Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» можна аднесці да недахопаў паслуг. Недахопы нададзенай жыллёва-камунальнай паслугі павінны быць ліквідаваныя выканаўцам у максімальна кароткі тэрмін, тэхналагічна неабходны для ліквідацыі недахопаў жыллёва-камунальнай паслугі, але якi не перавышае месяца з дня выстаўоення адпаведнага патрабавання, калі іншы тэрмін не вызначаны пагадненнем бакоў.

Спажывец таксама мае права патрабаваць ад выканаўцы кампенсацыі маральнай шкоды, прычыненай парушэннем правоў спажыўца жыллёва-камунальных паслуг, незалежна ад маёмаснай шкоды, якая падлягае кампенсацыі. Сума кампенсацыі маральнай шкоды вызначаецца судом.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках