19 красавiка 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асаблівая эканамічная зона Катавіцэ - найлепшая ў Еўропе

2
Асаблівая эканамічная зона Катавіцэ - найлепшая ў Еўропе
Фота: paiz.gov.pl

Міжнароднае журы высока ацаніла новыя інвестыцыі, дзейнасць у стварэнні новых працоўных месцаў і найму.

Асаблівая эканамічная зона Катавіцэ названая найлепшай у Еўропе і другой у свеце. Рэйтынг быў праведзены арганізацыяй FDI Business Financial Times, паведамляе «Польскае радыё».

Міжнароднае журы высока ацаніла, напрыклад, новыя інвестыцыі, дзейнасць у стварэнні новых працоўных месцаў і найму. Як падкрэслівае кіраўнік Асаблівай эканамічнай зоны Катавіцэ Януш Міхалек, гэтая зона ўжо некалькі гадоў запар прызнаецца найлепшай у Еўропе:

«Гэта дае вялікія магчымасці для нашага рэгіёну. Нас ацанілі за развіццё прамысловасці 4.0, за стварэнне ўмоў для падрыхтоўку спецыялістаў розных галін, за трансфер тэхналогій і за стварэнне прывабнай экасістэмы для нашых патэнцыйных інвестараў».

З пачатку гэтага года ў Асаблівую эканамічную зону Катавіцэ прыцягнутыя 32 інвестыцыі на суму амаль 2 мільярды 300 мільёнаў злотых (амаль 535 млн еўраў). Дзякуючы ім, у рэгіёне будзе створанае не менш за 841 новае працоўнае месца. Цяпер у кампаніях у Асаблівай эканамічнай зоне Катавіцэ працуюць больш за 3 700 чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках