23 красавiка 2024, aўторак, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У віцебскіх паліклініках цяпер па дзве кнігі скаргаў

28
У віцебскіх паліклініках цяпер па дзве кнігі скаргаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Для задаволеных і не.

У віцебскай паліклініцы №2 увялі дадатковы ліст для водгукаў і пажаданняў. На кожным паверсе павесілі ліст паперы, дзе пацыенты могуць пакінуць скаргу на дрэннае абслугоўванне або, наадварот, выказаць падзяку, паведамляе euroradio.fm.

Першыя пажаданні не прымусілі сябе доўга чакаць: «Найміце яшчэ аднаго неўрапатолага. Хоць бы платна», - просяць наведвальнікі паліклінікі.

Навошта ўводзіць дадатковую магчымасць для скаргаў? У сацыяльнай сетцы «Вконтакте» жыхары Віцебска выказваюць свае меркаванні, маўляў, заўваг на працу медыкаў так шмат, што яны ўжо не змяшчаюцца ў асноўнай кнізе скаргаў. Іншыя палічылі, што новыя лісты для прапаноў уведзеныя адмыслова, каб незадаволеныя пацыенты не прасілі кнігу скаргаў. «Еўрарадыё» ж мяркуюць, што гэта зроблена, каб пацыенты маглі запісваць свае думкі з нагоды працы медыкаў далёка не ходзячы.

«Каб яны [пацыенты. - Заўвага.] пісалі, чым незадаволеныя, нейкія пажаданні пакідалі», - коратка патлумачылі нам у рэгістратуры паліклінікі №2 і параілі звярнуцца да кіраўніцтва.

Застаць галоўнага лекара Юрыя Сцепаненку, на жаль, не ўдалося, але ў яго прыёмнай распавялі, што ад пацыентаў ніхто нічога не ўтойвае.

«Кнігу скаргаў і прапаноў, як і раней, можна браць у чацвёртым акенцы. Яна выдаецца на першае патрабаванне, ніхто яе нікуды не прыбіраў. Гэта новаўвядзенне з цэнтральнай паліклінікі, каб на ўсіх паверхах віселі такія ватманы. Каб людзі маглі пакінуць свае пажаданні».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках