25 красавiка 2024, Чацвер, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларусаў застаўся месяц, каб выплаціць зямельны падатак

6
У беларусаў застаўся месяц, каб выплаціць зямельны падатак

Якія штрафы чакаюць «няпамятлівых».

У беларусаў застаўся месяц, каб паспець выплаціць зямельны падатак і падатак на нерухомасць. Унесці збор трэба да 15 лістапада ўключна. Тым, хто пратэрмінаваў або забудзе ўнесці падатак, пагражаюць штраф і пеня, піша tut.by.

Якія штрафы прадугледжаны за пратэрміноўку і нявыплату?

Пры нявыплаце своечасова зямельнага падатку і падатку на нерухомасць за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі налічваецца пеня. «Акрамя таго, нявыплата або няпоўная выплата плацельшчыкам сум падаткаў цягнуць накладанне штрафу», - тлумачаць у МПЗ.

Сумы падаткаў, якія не былі выплачаныя ў бюджэт добраахвотна, спаганяюцца ў прымусовым парадку праз суд з налічэннем пені за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі. За нявыплату або няпоўную выплату накладаецца штраф сумаю 15 працэнтаў ад нявыплачанай сумы падатку, але не менш за 0,5 базавай велічыні (12,25 рубля).

Дзе можна заплаціць падатак?

У падатковай удакладняюць, што выплаціць збор можна любым зручным для плацельшчыка спосабам: наяўнымі праз банк, інтэрнэт-банк, пошту, падатковую інспекцыю, сельскія (пасялковыя) саветы.

Што рабіць, калі квітанцыю не даслалі?

Калі вам не даслалі квітанцыю і вы не ведаеце выстаўленую суму падатку, то можна па сваім уліковы нумары (УНП) паглядзець у асабістым кабінеце АРІП, ці выстаўленая сума да аплаты. Тут жа можна аформіць атрыманне апавяшчэнняў аб выстаўленні рахункаў на электронную пошту ці ў мэсэнджар Viber і Telegram.

Калі вы не памятаеце нумар УНП, які складаецца з 7 сімвалаў, то яго можна ўдакладніць у сельскім (пасялковым) савеце. УНП магчыма таксама даведацца на сайце МПЗ, для гэтага дастаткова ўвесці прозвішча, імя плацельшчыка.

Калі ж сума да аплаты не выстаўленая, то можна звярнуцца ў сваю падатковую інспекцыю, каб спецыялісты разлічылі падатак.

Як выплаціць падатак у АРІП?

Для выплаты падаткаў у АРІП трэба ведаць свой уліковы нумар плацельшчыка (УНП) i назву падатковай інспекцыі, на карысць якой неабходна зрабіць аплату.

Для выплаты трэба па чарзе выбраць:

сістэма «Разлік» (АРІП);

падаткі;

адпаведны рэгіён (горад ці раён);

ІМПЗ пэўнага раёна (або сельскага савета);

тып падатку (зямельны падатак або падатак на нерухомасць);

увесці УНП.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках