19 красавiка 2024, Пятніца, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Наш прэзідэнт дзейнічае бязладна, ён вар'ят»

17
«Наш прэзідэнт дзейнічае бязладна, ён вар'ят»

Байдэн выступіў з рэзкай крытыкай Трампа.

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн мяркуе, што дзейны амерыканскі лідар Дональд Трамп праводзіць памылковую палітыку ў дачыненні да РФ і можа дапусціць распад Паўночнаатлантычнага альянсу. Пра гэта ён заявіў у аўторак на тэледэбатах дэмакратаў у штаце Агаё, трансляцыю вядзе тэлеканал CNN (пераклад – tass.ru).

«Наш прэзідэнт дзейнічае бязладна, ён вар'ят, ён нічога не ведае пра вонкавую палітыку і дзейнічае толькі праз страх за сваё пераабранне», – сказаў Байдэн. «Расея спрабуе паўплываць і раскалоць NATO, і што робіць прэзідэнт? Ён кажа: «Я веру [прэзідэнту Расtі] Уладзіміру Пуціну, я не веру нашай выведцы», – дадаў ён. Паводле словаў Байдэна, Трамп таксама не прадэманстраваў, што ЗША гатовыя выконваць свае абавязальніцтвы, якія датычацца супольнага калектыўнага адказу з боку ўсіх дзяржаваў NATO на ваенны напад на адно з іх.

«Калі яго (Трампа. – Заўвага ТАСС) пераабяруць, я абяцаю, што NATO перастане існаваць, – падкрэсліў былы віцэ-прэзідэнт ЗША. – Нашай бяспецы будуць нанесеныя сур'ёзныя страты. Мы апынемся ў вялікай бядзе».

Байдэн адзначыў, што войскі ЗША знаходзяцца ў Сірыі, каб процідзейнічаць тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава». «Вось чаму мы ў першую чаргу сталі ўдзельнічаць у гэтым і не саступілі ўсю тэрыторыю [прэзідэнту Сірыі Башару] Асаду і расейцам», – дадаў ён.

Байдэн уважаецца цяпер адным з найбольш верагодных спаборнікаў Трампа ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў лістападзе 2020 года.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках