20 красавiка 2024, Субота, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя не дала кіраўніцы Ганконга сказаць прамову ў парламенце

Апазіцыя не дала кіраўніцы Ганконга сказаць прамову ў парламенце
Фота: AFP

У Кэры Лэм запатрабавалі адказаць на пяць патрабаванняў пратэстоўцаў.

Кіраўніца Ганконга Кэры Лэм была вымушаная перапыніць штогадовы зварот да заканадаўчага сходу, бо чальцы апазіцыйных фракцый пачалі крычаць і перабіваць яе. Пасля гэтага ў адміністрацыі Лэм пастанавілі, што зварот пакажуць на тэлевізіі, у запісе, паведамляе ВВС.

Штогадовы зварот Лэм, трэці ў яе кар'еры, перапынілі шасцёра апазіцыйных дэпутатаў. Яны патрабавалі ад кіраўніцы горада выказацца пра пяць патрабаванняў пратэстоўцаў.

Гэтыя патрабаванні – поўнае адкліканне законапраекта пра экстрадыцыю ў Кітай, вызваленне ўсіх затрыманых апазіцыянераў і юрыдычная перакваліфікацыя пратэстаў, якія ўрад уважае масавымі беспарадкамі.

Таксама апазіцыя патрабуе незалежнага расследавання паводзінаў паліцыі і рэформы выбарчай сістэмы.

Калі Лэм пачала прамаўляць, за яе спінай з'явіўся слоган "Пяць патрабаванняў, не менш" – апазіцыйныя заканадаўцы спраецыявалі яго на сцяну. Некалькіх дэпутатаў вывелі з залы, але калі Лэм паспрабавала пачаць зноў, яе зноў пачалі перабіваць.

Лэм была вымушаная перапыніць выступ і выйсці з залы, некалькі дэпутатаў пераследвалі яе да дзвярэй.

У сераду парламент сабраўся ўпершыню пасля таго, як у ліпені пратэстоўцы ўзялі яго штурмам.

Чакаецца, што ў гэтым звароце Кэры Лэм нарэшце фармальна адкліча законапраект пра экстрадыцыю абвінавачаных у мацерыковы Кітай. Гэты дакумент стаў падставай для пачатку масавых пратэстаў.

Пратэсты ў Ганконгу прадаўжаюцца ўжо некалькі месяцаў. Кожныя выхадныя на вуліцы выходзяць тысячы чалавек. 1 кастрычніка паліцыянты ўпершыню ўжылі супраць дэманстрантаў баявую зброю.

Законапраект пра экстрадыцыю абвінавачаных у злачынствах у Кітай многія жыхары Ганконга ўспрынялі як спробу Пекіна абмежаваць аўтаномію рэгіёну. Пазней да патрабавання дэманстрантаў адклікаць законапраект дадалося яшчэ чатыры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках