19 красавiка 2024, Пятніца, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Дзякуй усім, хто нас падтрымаў

Андрэй Шарэнда: Дзякуй усім, хто нас падтрымаў
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК І АНДРЭЙ ШАРЭНДА

Важна быць гатовым да пераменаў.

Працу з людзьмі, якія пакінулі свае подпісы ў падтрымку актывісткі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліны Шарэнды-Панасюк, прадоўжаць у Берасці, паведамляе «Радыё Рацыя».

Шэраг людзей не толькі з задавальненнем падтрымлівалі актывістку, якая ўдзельнічае ў «парламенцкай кампаніі», але і пакідалі свае кантакты, каб удзельнічаць у агітацыйнай кампаніі і далей дапамагаць, апавёў кіраўнік выбарчага штаба Андрэй Шарэнда:

– Недзе блізу 20–30 чалавек пакінулі свае кантакты, каб дапамагаць далей. Таксама ў нас створаная база тых, хто хоча пераменаў. Гэта не толькі паўтары тысячы чалавек, але і шмат тых, хто збіраў подпісы ў нашай кампаніі. Хачу сказаць дзякуй усім, хто дапамагаў у зборы подпісаў і падпісаўся за перамены.

Нельга мірыцца з той сітуацыяй, якая ёсць у краіне, хопіць 25 гадоў дыктатуры, неабходна быць гатовымі да зменаў, дадаў Андрэй Шарэнда.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках