20 красавiка 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына памяняла падатковую сістэму для абароны клімату

1
Нямеччына памяняла падатковую сістэму для абароны клімату

Паездкі на цягніках павінны стаць таннейшыя.

Урад Нямеччыны ў сераду, 16 кастрычніка, зацвердзіў падатковыя змены ў рамках захадаў, закліканых зменшыць эмісію парніковых газаў, якія выклікаюць глабальнае пацяпленне на планеце. Новаўвядзенні, прапанаваныя міністэрствам фінансаў, мяркуюць, што паездкі на цягніках павінны стаць таннейшыя, а палёты на самалётах – даражэйшыя, паведамляе dw.com.

Так, ПДВ на чыгуначныя квіткі з 2020 года знізіцца з 19 да 7 адсоткаў. Пры гэтым падатак на паветраныя зносіны адлегласцю да 2500 кіламетраў з красавіка вырасце да 13,03 еўра. На рэйсах даўжынёю да 6000 кіламетраў ён павялічыцца да 33,01 еўра, а на больш далёкіх палётах – да 59,43 еўра. Чакаецца, што гэтыя захады прынясуць у бюджэт дадатковыя 740 млн еўраў, істотна перакрыўшы недаатрыманыя 500 млн ад меркаванага патаннення паездак на цягніках.

Падатковы вылік за энэргетычную эфектыўнасць будынкаў

Прапановы Міністэрства фінансаў тычацца і будаўнічай сферы. Сярод іншага, з 2020 года можна будзе пакрыць 20 адсоткаў выдаткаў на пераабсталяванне будынкаў з мэтай павышэння іх энэргаэфектыўнасці. Гэты падатковы вылік будзе размеркаваны на тры гады, а выдаткі не павінны перавышаць 200 тысячаў еўраў.

Акрамя таго, з 2021 года ўлады маюць намер усталяваць падатак 10 еўраў на тону выкідаў вуглякіслага газу ў транспартнай і будаўнічай сферах. Да 2025 года сума вырасце да 35 еўраў. Асноўныя пункты ўзгодненага ўладамі кліматычнага пакета ўключаюць таксама стварэнне нацыянальнай сістэмы гандлю эмісійнымі квотамі ў гэтых сферах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках