29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Пераемніца Меркель можа не стаць канцлеркай Нямеччыны

Reuters: Пераемніца Меркель можа не стаць канцлеркай Нямеччыны
АНЭГРЭТ КРАМП-КАРЭНБАЎЭР І АНГЕЛА МЕРКЕЛЬ
ФОТА: EPA

Персанальны рэйтынг Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр істотна паменшыўся.

Старшыня ХДЗ і магчымая пераемніца Ангелы Меркель на пасадзе канцлеркі Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр пачала страчваць падтрымку ўнутры партыі, што вынікуе страты перспектывы ўзначаліць урад, піша Reuters.

З моманту абрання Крамп-Карэнбаўэр на пасаду старшыні партыі, рэйтынг кансерватараў пачаў паступова падаць.

ХДЗ панесла страты на выбарах у Еўрапейскі парламент у траўні і мела неадназначны вынік на рэгіянальных выбарах.

Персанальны рэйтынг Крамп-Карэнбаўэр таксама істотна паменшыўся пасля шэрагу публічных хібаў.

Крыніцы агенцтва паказваюць, што ў партыйным асяроддзі многія пачалі сумнявацца ў прыдатнасці Крамп-Карэнбаўэр заняць пасаду канцлеркі. Асабліва крытычна настроеныя да Крамп-Карэнбаўэр у моладзевым крыле партыі.

«Пытанне пра новага канцлера не ўрэгуляванае», – заявіла агенцтву высокапастаўленая крыніца ў ХДЗ.

Нават прыхільнікі Крамп-Карэнбаўэр мяркуюць, што яна страціла ўпэўненасць у сваіх сілах пасля прызначэння старшынёй партыі.

«Мы ўсе робім памылкі, гэта не праблема. Яна зрабіла некалькі памылак, якія можна выправіць», – сказаў высокапастаўлены функцыянер ХДЗ.

Крыніца дадала, што асабіста яна ўсё яшчэ падтрымлівае кандыдатуру Крамп-Карэнбаўэр.

Апытанне грамадскай думкі, праведзенае часопісам Spiegel у кастрычніку паказала, што Крамп-Карэнбаўэр атрымала ў два разы менш падтрымкі, чым у снежні 2019 года, і што толькі 29% выбарнікаў Нямеччыны хочуць, каб яна стала канцлеркай.

У сваю чаргу, апытанне Bild ад 5 кастрычніка, паказала, што блізу 63% выбарнікаў мяркуюць, што яна не падыходзіць для працы на пасадзе канцлеркі, і толькі 11% выказаліся за тое, каб яна заняла гэтую пасаду.

Паводле звестак Bloomberg, Ангела Меркель таксама расчараваная ў сваёй патэнцыйнай пераемніцы і сумняваецца, што яна зможа неўзабаве замяніць яе на пасадзе кіраўніцы ўрада ў 2021 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках