14 снежня 2019, Субота, 2:24
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Гітанас Наўседа прапанаваў дадатковыя захады супраць БелАЭС

5
Гітанас Наўседа прапанаваў дадатковыя захады супраць БелАЭС
ГІТАНАС НАЎСЕДА

Літва хоча ўзмацніць блакаду электраэнэргіі з Астраўца.

«Імпарт электраэнэргіі, вырабленай спосабам, небяспечным для навакольнага асяроддзя і грамадства Літвы, уяўляе пагрозу нашай нацыянальнай бяспецы. Таму неабходна ўжо цяпер распачаць дадатковыя захады, якія б абмежавалі магчымасці трапляння такой электраэнэргіі на тэрыторыю Літвы», - цытуе словы Наўседы прэс-служба прэзідэнта, піша interfax.by.

Паводле звестак прэс-службы, папраўкі да закона прадугледжваюць магчымасць неадкладнага анулявання дазволаў на імпарт электраэнэргіі з трэціх краін, дзе атамная станцыя прызнаная небяспечнай, і адмовы ў выдачы новых.

Акрамя таго, Дзяржаўная служба рэгулявання энэргетыкі зможа прасіць камісію правяраюць угоды стратэгічных кампаній, праінспектаваць імпарцёраў электраэнэргіі, і калі будзе ўстаноўлена, што яны ўяўляюць пагрозу нацбяспецы Літвы, то служба зможа адразу ж спыніць дазволы, інфармуе прэс-служба.

Беларусь вядзе будаўніцтва АЭС побач з горадам Астраўцом у Гарадзенскай вобласці паводле расейскага праекту «ВВЭР-1200». Яна будзе складацца з двух энэргаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. Пуск першага энэргаблока быў запланаваны на лістапад 2019 года, другога - на 2020 год. Генпадрадчыкам будаўніцтва АЭС з'яўляецца «Атамбудэкспарт» (структура «Расатама»). Менск адхіляе прэтэнзіі Літвы пра тое, што станцыя з'яўляецца небяспечнай і сцвярджае, што ядзернае паліва для першага рэактара станцыі будзе дастаўленае да канца гэтага года.

У канцы верасня пляцоўку БелАЭС наведаў генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў, які канстатаваў вышэйшую ступень тэхнічнай гатоўнасці першага энэргаблока.