24 красавiка 2024, Серада, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як у Менску радуюцца цёплай восені і загараюць на лежаках

1
Фотафакт: Як у Менску радуюцца цёплай восені і загараюць на лежаках
ФОТА: TUT.BY

У апошнія дні ў горадзе шмат сонца і амаль няма ветру.

Цёплае восеньскае надвор'е без ападкаў пасля халадоў называюць бабіным летам. Здаецца, акурат цяпер мы гэта ў Менску і назіраем. Фотакарэспандэнт tut.by Вадзім Заміроўскі прагуляўся вуліцамі і зафатаграфаваў гараджан, якія радуюцца сонечным дням.

У апошнія дні ў Менску шмат сонца і амаль няма ветру. У панядзелак, 14 кастрычніка, нават зафіксаваны тэмпературны рэкорд. Паветра ў сталіцы прагрэлася да 22,4 градусаў цяпла, параўнальна цёплым гэты дзень быў толькі ў 1993 годзе - тады назіралі 20,5 градусаў цяпла. А 15 кастрычніка ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў.

Як рэагуюць на гэта беларусы? З радасцю. Паглядзіце хоць бы на менчукоў: пакуль адны робяць сэлфі на фоне залатой лістоты, іншыя загараюць і купаюцца на Цнянскім вадасховішчы!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках