25 красавiка 2024, Чацвер, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Томас Балкус: Літва забяспечыла размяшчэнне ў сябе батальёна ЗША з «Абрамсамі»

10
Томас Балкус: Літва забяспечыла размяшчэнне ў сябе батальёна ЗША з «Абрамсамі»
АРХІЎНЫЯ ФОТА CHARTER97.ORG

Літоўскі бок змог сфармаваць неабходную інфраструктуру.

На гэтым тыдні ў Літву прыбыў батальён войска ЗША, які дыслакуецца ў Літве для вучэнняў з літоўскімі і хаўруснымі войскамі. У складзе батальёна больш за 500 жаўнераў, амаль 30 танкаў «Абрамс», больш за 20 баявых машын пяхоты «Брэдлі» і іншыя тыпы вайсковага транспарту. Батальён разам з вайсковай тэхнікай будзе разгорнуты на палігоне ім. генерала Жукаўскаса ў Пабрадзе - прыблізна ў 10 км ад беларускай мяжы.

Прэс-сакратар міністэрства абароны Літвы Томас Балкус распавёў парталу Charter97.org, што Літва забяспечыць поўную падтрымку амерыканскаму батальёну - літоўскі бок забяспечыць пражыванне, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і доступ да інфраструктуры.

Міністэрства абароны адзначае, што сілы ЗША - гэта сур'ёзны фактар стрымлівання, які спрыяе намаганням NATO ў Балтыйскім рэгіёне. Жаўнеры войска ЗША застануцца ў Літве да вясны 2020 года. Літоўскае абароннае міністэрства адзначыла, што гэта стала магчымым дзякуючы інвестыцыям Літвы ў матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ўзброеных сіл.

15 кастрычніка на прэс-канферэнцыі прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што мэта Літвы - дамагчыся сталай прысутнасці амерыканскіх вайскоўцаў. У якасці прыкладу Наўседа прывёў Польшчу, якой удалося дамагчыся прысутнасці вайскоўцаў з ЗША на сталай аснове.

Раней амерыканскія вайскоўцы ўдзельнічалі ў вучэннях на тэрыторыі Літвы, але не заставаліся на доўгі тэрмін.

З 2017 года ў Літве дыслакаваны міжнародны батальён NATO. Пастанова аб размяшчэнні міжнародных батальёнаў была прынятая на саміце NATO ў Варшаве летам 2016 года. Разгортванне батальёнаў NATO ў Літве, Латвіі, Эстоніі і Польшчы стала адказам Альянсу на агрэсіўныя дзеянні Расеі ва Украіне, а таксама на дэманстрацыю вайсковай моцы ў рэгіёне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках