Прафесар Фрэнсіс Фукуяма будзе навучаць дэпутатаў украінскай Рады
3- 16.10.2019, 15:51
- 9,313
Украінскія парламентарыі павучацца дзяржаўнаму кіраванню ў выкладчыкаў са Стэнфардскага ўніверсітэта.
Пра гэта ў сябе ў Facebook паведаміў Сузаснавальнік адукацыйных курсаў Prometheus Іван Прымачэнка, піша «Новое время».
Пры гэтым адзначаецца, што сярод запрошаных выкладчыкаў будзе і адзін з самых вядомых палітолагаў, дырэктар Цэнтра дэмакратыі, развіцця і вяршэнства права, а таксама філосаф і пісьменнік Фрэнсіс Фукуяма.
«Вучыць парламентарыяў будуць на аснове паспяховых кейсаў, рэалізаваных у розных краінах свету, якія сабралі ў сабе метады і інструменты, што выкарыстоўваліся для барацьбы з карупцыяй, развіцця дэцэнтралізацыі і многіх іншых рэформаў», - распавёў Прымачэнка.
Удзел у вучэбнай праграме змогуць узяць да 50 народных дэпутатаў ад кожнай з партый, якія будуць выбраныя на конкурснай аснове.
Пры гэтым яны павінны валодаць ангельскай мовай і не знаходзіцца пад санкцыямі ЗША.