16 красавiка 2024, aўторак, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Сірыйскае войска ўвайшло ў Раку

1
СМІ: Сірыйскае войска ўвайшло ў Раку

Там пачалі ўстанаўліваць наглядальныя пасты.

Як піша «Европейская правда», пра гэта паведаміў тэлеканал al-Mayadeen.

Ні ўлады Сірыі, ні дзяржаўныя сірыйскія СМІ пакуль не пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Гэтая навіна паступіла праз некалькі дзён пасля таго, як курдскія сілы, якія вызвалілі Раку ад тэрарыстычнай Ісламскай дзяржавы, укласці пагадненне з сірыйскім урадам аб размяшчэнні сірыйскага войска на мяжы.

На днях сірыйскія вайскоўцы ўвайшлі ў паўночны сірыйскі горад Манбідж, з якога раней выйшлі амерыканцы.

Як вядома, Турцыя праводзіць на поўначы Сірыі ваенную аперацыю «Крыніца міру» супраць курдскіх атрадаў YPG, якіх уважаюць за тэрарыстаў.

Сірыйскія курды, у мінулым хаўруснікі ЗША, дамовіліся з урадам Башара Асада, каб той прыслаў свае войскі на поўнач Сірыі з мэтай спыніць наступ Турцыі.

Дзеянні Анкары выклікалі жорсткую крытыку Захаду, які баіцца, што новае абвастрэнне вайны ў Сірыі можа аднавіць актыўнасць «Ісламскай дзяржавы» і ўмацаваць ролю Расеі ў рэгіёне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках