Археолагі раскапалі велізарную схованку з саркафагамі ў Егіпце
7- 16.10.2019, 17:41
- 15,459
Экспэрты думаюць, што саркафагам можа быць 3000 гадоў.
Археолагі раскапалі ў Егіпце 20 драўляных саркафагаў у выдатным стане. Навукоўцы мяркуюць, што астанкі могуць належаць першасвятарам. Пра гэта паведамляе unian.net cа спасылкай на Daily Mail.
Экспэрты мяркуюць, што саркафагам можа быць 3 000 гадоў. Егіпецкі ўрад пацвердзіў знойдзеныя магілы, але не раскрыў падрабязнасцяў. На думку навукоўцаў, месца для пахавання егіпцяне выбралі невыпадкова. Бо ў 1070 годзе да нашай эры Егіптам кіравалі першасвятары, і менавіта тут яны жылі. «Людзі ў магільнях, хутчэй за ўсё, былі святарамі і жонкамі святароў», - мяркуюць гісторыкі. 3000 гадоў назад егіпцяне адмаўляліся ад традыцыйных асобных усыпальняў і хавалі нябожчыкаў у так званых «камунальных».