19 красавiка 2024, Пятніца, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыхільнікі расейскага шамана Габышава з'язджаюцца ў Якуцк

7
Прыхільнікі расейскага шамана Габышава з'язджаюцца ў Якуцк
АЛЯКСАНДР ГАБЫШАЎ
ФОТА: ЧИТА.РУ

Шаман збіраецца прадоўжыць паход на Крэмль.

Прыхільнікі якуцкага шамана Аляксандра Габышава, супраць якога вядзецца крымінальная справа паводле абвінавачвання ў экстрэмізме, пачынаюць з'язджацца ў Якуцк, каб падтрымаць яго «ў крытычнай сітуацыі». Як распавёў шаман Габышаў «Нямецкай хвалі» праз тэлефон у сераду, 16 кастрычніка, раней ён сам звярнуўся да сваіх прыхільнікаў з просьбай прыехаць у Якуцк, дзе ён цяпер знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Са слоў шамана, на гэты заклік ужо адгукнулася блізу паловы яго ранейшага «атрада». Разам з мясцовымі жыхарамі, якія выступаюць у ягоную падтрымку, гаворка ідзе пра 10-12 аднадумцаў «з усіх канцоў краіны: Іркуцка, Масквы, Прыморскага краю, Чыты, Кемерава, Цюмені, Іванова і іншых гарадоў», кажа ён.

28-гадовы Кірыл Мухтарулін далучыўся да групы шамана ў сярэдзіне жніўня 2019 года ў Забайкальскім пасёлку Улёты і да моманту затрымання Габышава прайшоў у яе складзе амаль 900 кіламетраў. У сераду ён прыбыў у Якуцк на запрашэнне шамана. З уласных слоў, ён збіраецца прабыць у горадзе да заканчэння судовага працэсу і потым прадоўжыць разам з Габышавым шлях у расейскую сталіцу.

Сам Габышаў уважае групу сваіх паслядоўнікаў «маленькім увасабленнем Расеі». «Калі разваліцца наш атрад, разваліцца і Расея», - кажа ён і дадае, што, «калі яго атрад згубіць адзінства, гэта будзе толькі на руку цёмным сілам».

У размове з DW Габышаў пацвердзіў свой намер аднавіць пешы паход у Маскву «самае позняе вясной» і дайсці да сталіцы летам 2021, «нягледзячы ні на якія перашкоды». У адказах на пытанне аб тым, ці будзе ён дамагацца асабістай сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, калі яму ўдасца дайсці да Масквы, Габышаў заявіў, што ён (Уладзімір Пуцін. - Рэд.) да гэтага тэрміну «добраахвотна сыдзе ў адстаўку» пад ціскам народа, які падтрымае шамана. «Перамены ўсё адно наступяць, а дэман будзе выгнаны», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках