19 красавiка 2024, Пятніца, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля амбасады Турцыі ў Менску прайшла акцыя «Рукі прэч ад Курдыстана!»

3
Каля амбасады Турцыі ў Менску прайшла акцыя «Рукі прэч ад Курдыстана!»

Актывісты выказалі салідарнасць з курдамі.

Чацвёра хлопцаў у масках трымалі плакаты і скандавалі: «Рукі прэч ад Курдыстана!», «Эрдаган фашыст», паведамляе «Радыё Свабода».

Яны раскідалі ўлёткі «Спынім турэцкую агрэсію супраць Ражавы». (Rojava - курдская аўтаномія, абвешчаная ў 2014 годзе на поўначы Сірыі).

Скандавалі таксама «Свабоду Ражаве, смерць турэцкай імперыі!», «Смерць турэцкаму фашызму!».

«Мы тут, каб выказаць салідарнасць з народам Курдыстана, які змагаўся супраць ІДІЛ і супраць імперыялізму за свабоду», - сказаў падчас акцыі адзін з удзельнікаў.

Да іх падбег міліцыянт-ахоўнік, які вырываў плакаты, а потым спрабаваў затрымаць удзельнікаў акцыі. Ён ухапіўся за аднаго з хлопцаў, але астатнія трымаліся за свайго сябра. Нарэшце яны вырваліся і ўцяклі.

Мінакі падымалі ўлёткі і чыталі. З амбасады да ўдзельнікаў акцыі ніхто не выйшаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках