18 красавiка 2024, Чацвер, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ затрымалі дыпламатаў з ЗША

2
У РФ затрымалі дыпламатаў з ЗША

Амерыканцаў затрымалі ў Северадзвінску.

Трох вайсковых аташэ ЗША знялі з цягніка, які рухаўся з Неноксы ў Северадзвінск, паведамляе РЕН ТВ без спасылкі на крыніцу. Паводле звестак тэлеканалу, амерыканцаў западозрылі ў парушэнні правілаў знаходжання ў Расеі, паведамляе РБК.

У сваю чаргу, «Интерфакс» са спасылкай на крыніцу паведамляе, што дыпламатаў з ЗША знялі з цягніка на станцыі Северадзвінск у сувязі з уездам на рэжымную тэрыторыю.

Паводле звестак тэлеканала, гаворка ідзе пра вайскова-марскога аташэ пры пасольстве ЗША капітана першага рангу Уільяма Уітсітэ Керціса, аташэ пры пасольстве Джэры Арыоле Энтані, а таксама пра вайсковага аташэ пры пасольстве палкоўніка Д.С. Дане. Яны нібыта не падалі неабходныя для знаходжання ў Северадзвінску дакументы - горад уваходзіць у пералік тэрыторый з рэгламентаваным наведваннем для замежнікаў.

Інцыдэнт адбыўся 14 кастрычніка а 18:00 паводле Менску, расказаў суразмоўца «Интерфакса». З яго слоў, у дзеяннях замежнікаў бачныя прыкметы адміністрацыйнага парушэння. Амерыканцаў адпусцілі пасля праверкі дакументаў, сказала крыніца агенцтва.

У адпаведнасці з п. 1.1 арт. 18.9 КоАП, за парушэнне правілаў уезду або рэжыму знаходжання ў Расеі замежніку або асобе без грамадзянства можа пагражаць штраф сумаю 2-5 тысячы руб. і выправаджэнне з краіны.

Амерыканскія дыпламаты знаходзіліся ў афіцыйнай паездцы і накіравалі неабходнае апавяшчэнне ў Міністэрства абароны РФ, паведаміла прадстаўніца амбасады ЗША ў Маскве Рэбека Рос.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках