24 красавiка 2024, Серада, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ватыкан прадставіў «разумны» ружанец для малітваў

Ватыкан прадставіў «разумны» ружанец для малітваў

Прылада распрацаваная для таго, каб дапамагаць маладым людзям у чытанні малітваў.

Ватыкан выпусціў «разумны» электронны ружанец «Click to Pray», які павінны дапамагчы карыстальніку падчас чытання малітваў, паведамляе РБК са спасылкай на Engadget.

Гаджэт уяўляе з сябе дзесяць чорных пацерак і «разумны» крыж. Для актывацыі прылады выкарыстоўваюцца жэсты - яго ўладальнік павінен перахрысціцца, піша Vatican News. Прылада распрацаваная для таго, каб дапамагаць маладым людзям у чытанні малітваў, адзначае выданне.

Ружанец сінхранізаваны з мабільным дадаткам, ён будзе сачыць за тым, як карыстальнік выкарыстоўвае яго ў ходзе малітвы, і захоўваць адпаведную інфармацыю - такім чынам уладальнік зможа сачыць за сваім прагрэсам.

Прылада каштуе €99 (блізу $110). Гаджэт прэзентавалі на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане 15 кастрычніка.

Гэты праект - частка ініцыятывы Pope's Worldwide Prayer Network, накіраваны на мабілізацыю каталікоў ва ўсім свеце. Распрацоўкай прылады займалася кампанія GadgeTek Inc.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках