29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння – 20 гадоў першаму «Маршу свабоды»

1
Сёння – 20 гадоў першаму «Маршу свабоды»

Барацьба за свабоду нашай краіны прадаўжаецца.

17 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў «Маршу свабоды» – адной з самых масавых і значных дэманстрацый беларускай апазіцыі. Акцыя ўвайшла ў гісторыю і адкрыла новую старонку беларускага Супраціву, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

1999 год стаў годам выкраданняў і забойстваў лідараў дэмакратычнай апазіцыі Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. У сакавіку 1999 года пры загадкавых абставінах памёр наймацнейшы палітык і самы папулярны апанент Лукашэнкі Генадзь Карпенка. У турмах знаходзяцца дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га склікання Андрэй Клімаў, Уладзімір Кудзінаў, мастак Алесь Пушкін і іншыя яскравыя апазіцыянеры. Узмацняецца ціск на незалежныя СМІ. «Закручванне гаек» адбываецца па ўсіх кірунках. Актывізуецца і ўмацоўваецца РНЕ. Пры папушчальніцтве і падтрымцы ўладаў неафашысты здзяйсняюць напады на дэмакратаў. Некаторыя аддзяленні міліцыі пачынаюць супольнае з «РНЕшнікамі» патруляванне вуліцаў.

За некалькі месяцаў да акцыі скончыўся пяцігадовы тэрмін кіравання, на які абраны Аляксандр Лукашэнка. Далейшае ягонае знаходжанне ва ўладзе незаконнае. Але спроба апазіцыі правесці альтэрнатыўныя выбары прэзідэнта скончылася няўдачай.

Здаецца, што нішто не зможа спыніць наступную фізічную ліквідацыю апанентаў рэжыму паводле сцэнару лацінаамерыканскіх «эскадронаў смерці».

У гэтай сітуацыі выхад на вуліцы Менска дзясяткаў тысячаў людзей стаў поўнай нечаканасцю для многіх. Большасць пратэстоўцаў – моладзь. Удзельнікі «Маршу Свабоды» разгортваюць 30-метровыя бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Еўрапейскага звязу. Лозунгі Маршу – «Свабоду палітвязням!», «Не дыктатуры!», «Беларусь у Еўропу!». Шматтысячная калона прайшла па вуліцах горада, выкрыўшы міф пра слабасць апазіцыі.

Акцыя завкончылася сутыкненнямі пратэстоўцаў з АМАПам. Дзясяткі ўдзельнікаў былі арыштаваныя, супраць арганізатараў распачатая крымінальная справа. Еўрапейскі звяз, АБСЕ і шэраг заходніх краінаў асудзілі ўжыванне сілы супраць мірных дэманстрантаў і заявілі, што сутыкненні справакавалі менскія ўлады і кіраўніцтва МУС.

«Марш Свабоды» прадэманстраваў, што ў Беларусі жыве народ, які аддае перавагу еўрапейскаму дэмакратычнаму шляху развіцця, а не сярэднявечнай дыктатуры і варварству. Акцыя вярнула беларусам надзею і паказала ўсяму свету, што барацьба за свабоду нашай краіны прадаўжаецца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках