24 красавiка 2024, Серада, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні выбухнуў страйк таксістаў

31
У Гародні выбухнуў страйк таксістаў
Фота: s13.ru

Для яго выбралі самы «пікавы» для горада час.

Блізу 30 таксі прыехалі сёння на стаянку каля гіпермаркета «Карона» для пратэсту. Час быў выбраны самы пікавы для горада – з 7 да 9-й раніцы. Кіроўцы не прымалі заказы, тым самым блакуючы працу таксі. Перавознікі незадаволеныя нізкімі тарыфамі, дрэннымі ўмовамі працы і мізэрнымі заробкамі. Ад страйку чакаюць узняцця тарыфаў і ўрэгулявання рынку перавозак, паведамляе сайт s13.ru.

– Усе новыя агрэгатары, якія прыйшлі на рынак – «Яндэкс», «Максім», сярод іншага, першапачаткова прапаноўвалі нядрэнныя ўмовы для кіроўцаў, потым усё станавілася горш і горш. Першапачаткова мінімальны заказ для кіроўцы быў 3.5 рубля, то-бок калі кошт заказу быў меншы, Яндэкс даплачваў. Цяпер увогуле прыбралі ўсе даплаты, і стала нявыгадна вазіць, – апавядае s13.ru кіроўца Сяргей.

Мужчына прыйшоў у службу таксі ў студзені сёлета. І ўвесь гэты час працаваць даводзіцца ў такіх умовах.

– Каб выжываць, трэба працаваць 16 гадзінаў у суткі. Калі працуеш на «заробкавай» машыне, то за 12 гадзінаў можна зарабіць рублёў 25. У каго машына свая, то лепей, – кажа пра сваю працу Сяргей. – Але не варта забывацца, што калі рэгістраваць машыну менавіта ў якасці таксі, заробак зніжаецца, адсюль і куча «чорных». А калі гэта арэнда, то хлопцы ездзяць і 16 гадзін, толькі каб не «патрапіць» на грошы і нешта прывезці дадому.

Паездка на таксі сёння стала больш, чым даступнай. Адлегласць да 4 кіламетраў можна праехаць за 2.5 рубля. Калі ехаць сям'ёй з 4 чалавек, гэта танней, чым на маршрутным таксі і нават на аўтобусе.

– Агрэгатары павыціскалі ўсіх спачатку сваімі «вабнотамі», і цяпер людзі працуюць літаральна за хлеб, а яны – «Яндэкс», «Максім» – сталі манапалістамі на рынку. Вось і хочам, каб нас пачулі, – тлумачыць пазіцыю таксістаў Сяргей. – Ад страйку чакаем узняцця тарыфаў, каб пра гэта загаварылі, у тым ліку і на дзяржаўным узроўні. Час або вяртаць ліцэнзіі, або неяк рэгуляваць рынак троху.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках