19 красавiка 2024, Пятніца, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паскубаны Пуцін

13
Паскубаны Пуцін
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

У расейскага «ваяводы» павінна быць місюрка.

– Мінулы тыдзень падарыў нарэшце нам тое, што мы даўно чакалі і шукалі – падарыла нам чарговы моцны вычарпальны прыгожы вобраз Расеі, – разважае вядомы расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў на «Эху Москвы». – Гэта адбылося ў Цвярской вобласці. Там ішоў сабе грузавы цягнік. Ішоў сабе і ішоў. Пыхкаў, ішоў даволі хутка. Вось на мапе ўпэўненай рукой былі наперадзе азначаныя нармальныя рэйкі. Але іх не было.

Не было ні адбойнікаў, ні папярэджанняў, нічога. І гэты цягнік праараў імхі, гліну...

Ён паваліў нейкія ялінкі і недзе кіламетр свідраваў сабой лес, пакуль нарэшце не заваліўся на зусім афігелых двух мядзведзяў, якія ад гэтага відовішча не маглі ў сябе прыйсці. Гэта ўласна на самай справе выдатная алегорыя Расеі, таму што гэта называецца – скончыліся рэйкі.

Вось гістарычныя рэйкі скончыліся, іх больш няма. Іх нават ніхто не скраў, што самае крыўднае. Іх проста няма. Вось ёсць вялікая прастора сучаснасці, куды Расеі няма шляху – яго, уласна, не праклалі. І гэта лішні раз пацвердзіў Уладзімір Уладзіміравіч, бліскуча пацвердзіў, па-мойму. Наш скубаны прэзідэнт, ён паведаміў што яго скубуць...

Спрабуюць паскубваць. Паскубаны Пуцін, добра. Ён какетнічаў, ён казаў, што «ён увогуле не супраць лібералізму і свабоды розуму, але ў вас там усялякае – а ў нас тут свае векавыя традыцыі». Гэта падазрона.

Мне заўсёды падазрона, калі сучасны чалавек раптам пачынае гаварыць адкрыта і інтымным шэптам пачынае вам паведамляць, што ён аддае перавагу кантрацэптывам толькі з барановай кішкі, прашытай загавораным шнурком, або мяркуе, што лапці значна лепшыя за красоўкі.

Вось ёсць такое паняцце, як развіццё. І адна з аўтаматычных функцый гэтага развіцця – гэта спісанне нафіг усялякіх векавых функцый, традыцый. Развіццё перш за ўсё – гэта ануляцыя старога. Прынамсі гэтаму нас вучыць эвалюцыйная тэорыя. А чаго вы так хмурыцеся? Я не бачу ў вас, дарагі, ні ластаў, ні плаўнікоў, ні эўрыбазальных зморшчынаў...

А Уладзімір Уладзіміравіч як бы прызнаўся ва ўласцівасці, якая мае непрыемную назву «неразвітасць». Вось ён, у сутнасці справы, кажучы пра векавыя звычкі і векавыя прызначэнні...

Прычым у агульным зрабіў гэта так добра, i міла, і вельмі хітранька. Ён не стаў канкрэтызаваць, якія менавіта традыцыі ў знешняй і ўнутранай палітыцы і ў жыццёвым укладзе ляжаць у аснове сённяшняй Расеі. Гэта традыцыі кіравання або традыцыі падпарадкавання? Не, ён вельмі мудра не пералічваў ні апрычніну, ні лагеры, ні самадурства, ні самадзяржаўе, ні самазадавальненне, ні розгі, ні батагі, ні шпіцрутэны... Потым там ёсць яшчэ ўсялякія крывавыя нядзелі, крывавыя панядзелкі, крывавыя аўторкі...

...І як толькі саліст Пуцін змоўк, тут жа намаляваўся такі мілы кардэбалет з падхалімаў. Першым уплыў на сцэну Гундзяеў – гэта пра лібералізм. Ён абшморгнуў на сабе залатую пачку і станчыў «Казань пра грахоўнасць лібералізму», прычым так з агеньчыкам станчыў.

Прычым зразумела, што калі яму калі-небудзь даручаць канчаткова выбраць паміж ягонымі хрысціянскімі дактрынамі і чыстым пуцінізмам, ён не задумваючыся абярэ пуцінізм. Прычым ён зрабіў выдатна, артыстычна. Ён адпрацаваў свой палітычны танец. Саступіў месца Шайгу.

Вось той быў трошкі цікавейшы, таму што сціплейшы. Шайгу проста, калі вы заўважылі, скардзіўся на гідкую заходнюю цывілізацыю, якая навязвае яму ўвесь час чужыя каштоўнасці.

Яму гэтая цывілізацыя навязала, па-першае, шапку. Таму што ў расейскага ваяводы павінна быць місюрка. І яна б, дарэчы кажучы – місюрка – ваяводу Шайгу вельмі пасавала б. І ўвогуле, яму, вярхоўнаму ваяводу з нечага было налепленае слова «міністр» і ўсякія там паняцці пра балістыку, стратэгію, тактыку, і ўвогуле пра ўсякія іншыя, абсалютна нерасейскія рэчы.

Вось Шайгу таксама быў вельмі ахайны, ніякай канкрэтыкі не дапусціў, што яму спрабуюць навязаць. Проста вось нейкія віхуры варожыя над ім веюць, і якія каштоўнасці з'яўляецца яму чужымі, ён не ўдакладніў.

Потым раптам Суркоў, які надумаў пахадзіць па краі, зусім ужо па краі, ён вымавіў страшнае, забароненае слова «пуцінізм». І ягоная, праўда, рэмарка, і адказ Пяскова на ўжыванне гэтага «пуцінізму» былі вельмі моцна атручаныя ліслівасцю. Зразумела, што ў ацэнцы такой з'явы ліслівасці менш быць і не можа, каб апраўдаць гэты вельмі небяспечны ізм, які... дальтанізм, крэтынізм, мазахізм, мааізм...

...Мы жывем у чароўны час пуцінізму, пра што вам сёння наўпрост сказаў Суркоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках