24 красавiка 2024, Серада, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святаслаў Вакарчук: Правяраем усе законы «Слугі народа»

1
Святаслаў Вакарчук: Правяраем усе законы «Слугі народа»
СВЯТАСЛАЎ ВАКАРЧУК
ФОТА: УНІАН

Лідар украінскай партыі «Голас» заявіў, што для ягонай партыі правілы і інстытуты вышэйшыя за ўсё.

Лідар украінскай партыі "Голас" Святаслаў Вакарчук заяўляе, што ягоная фракцыя ў Вярхоўнай Радзе перад галасаваннем усе законапраекты "Слугі народа" правярае на так званы "чыннік Януковіча", піша "Украінская праўда".

«У нашай камандзе мы правяраем законы на "чыннік Януковіча" (ці не накіраваныя яны на канцэнтрацыю ўлады ў адных руках, – рэд.).

Вось уносіцца "Слугой народа" чарговы законапраект. Асабліва пра змяненне правілаў, Канстытуцыі. І калі мы яго разглядаем, мы глядзім: калі б прэзідэнтам быў Януковіч, мы б галасавалі за гэты закон ці не?

Вось калі ты разумееш, што пры прэзідэнту Януковічу мы за такое не галасавалі б, мы за яго не галасуем і пры прэзідэнту Зяленскім. Таму што для нас няма розніцы – прэзідэнт Януковіч, прэзідэнт Зяленскі, прэзідэнт Юшчанка, прэзідэнт Парашэнка, прэзідэнт Джэферсан або Абрагам Лінкальн», – заявіў Вакарчук.

Паводле словаў Вакарчука, для ягонай партыі правілы і інстытуты вышэйшыя за ўсё, а прозвішчы на другім месцы.

На пытанне, ці падабаецца яму, як прэзідэнт Уладзімір Зяленскі працуе з парламентам, Вакарчук сказаў, што яму не падабаецца некалькі рэчаў.

Напрыклад тое, што новы прэзідэнт пачаў з таго, каб дэ-юрэ сцэментаваць сваю ўладу і ўзмацніць свае паўнамоцтвы.

На думку Вакарчука, гэта "вельмі неэфектыўная і вельмі небяспечная гісторыя".

Ён мяркуе, што сапраўдная рэформа ў краіне – гэта калі ты змог стварыць такія правілы і такія інстытуты моцныя, якія перажылі б у добрым сэнсе слова любога лідара, якім бы добрым ці дрэнным ён ні быў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках