29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Паліенка - правакатару: У цябе сумленне ёсць?

9
Зміцер Паліенка - правакатару: У цябе сумленне ёсць?

Справа супраць палітвязня развальваецца?

Актывіст Зміцер Паліенка не прызнае на судзе віны паводле першага выстаўленаму яму эпізоду - «распыленне пярцовага газу ў твар мужчыне на лесвічнай пляцоўцы» (ч.3 арт.339 КК), паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

На судзе выявілася, што «пацярпелы» Аляксей Юрын быў у стане алкагольнага ап'янення. Калі ён пачаў у судзе распавядаць пра «настрой», то суддзя яго спыніў і сказаў распавядаць усё па сутнасці.

Абвінавачванні развальваюцца?

«Выйдзі, калі ласка, паліць на вуліцу», - са слоў «пацярпелага», пасля гэтай просьбы Зміцер нібыта «распыліў газ». Ён адразу адчуў, што апякло ў вачах, было цяжка дыхаць. Сам балончык ён не бачыў, бо гэта адбылося імгненна. «Пацярпеламу» здаецца, што ягоны тон голасу быў расцэнены Паліенкам як пагроза.

Пракурор задае ўдакладняючыя пытанні: «Як выглядаў балончык, у што быў апрануты Паліенка?». Пацярпелы шмат чаго не памятае.

«Пацярпелы» Аляксей Юрын не змог апісаць свой стан пасля інцыдэнту. На гэтыя пытанні пракурора ён не змог адказаць, тады суддзя Арлоў паспрабаваў яму растлумачыць сутнасць пракурорскіх пытанняў.

З месца інцыдэнту «пацярпелага» забраў сын. Калі яго давялі да кватэры, там дачка паліла яму твар вадой. У той дзень ён распавёў пра інцыдэнт толькі сям'і (жонцы, сыну і дачцэ), а таксама нейкаму сябру. Хуткую не выклікалі. Распавядае, што жонка тэлефанавала ў хуткую, каб атрымаць кансультацыю. Але ён гэтага не чуў. Не выклікалі хуткую, бо ў «пацярпелага» нібыта «свае дачыненні з медыкамі». На пытанне суддзі, чаму ўсё ж не выклікалі хуткую, «пацярпелы» сказаў, што яна не патрэбная. Яму сказалі, каб часта прамываў вадой і набыў кроплі нейкія.

Інцыдэнт меў месца 13 сакавіка але «пацярпелы» звярнуўся ў міліцыю толькі праз дзень - 15-га. Пракурор запытвае, чаму ён усё ж наважыў звярнуцца ў міліцыю. «Падумаў, з жонкай пагаварыў, таму і звярнуўся».

15 сакавіка «пацярпелы» быццам бы ўсё яшчэ адчуваў рэзь у правым воку. Ён звярнуўся ў лякарню пазней. Там пацвердзілі, што з правым вокам нешта не так, што «напэўна, стала наступствам распыленага балончыка». На сёння ўсё «нібыта нармальна». Адвакат паспрабавала высветліць, у якім стане «пацярпелы» быў у той дзень. Што значыць «у добрым настроі, падпіўшы»?

«Я выпіў 300 грамаў гарэлкі, а да гарэлкі келіх (150 грам) піва», - адказаў «пацярпелы».

Адразу ён распавядаў, што піў у кавярні толькі з сябрам, але з удакладняльных пытанняў і адказаў «пацярпелага» стала вядома, што выпіваў ён з кампаніяй. З людзьмі, якіх падсаджвалі да іх століка. Але ён не памятае іх, як і тое, пра што з імі размаўлялі. У той дзень «пацярпелы» нават не думаў выклікаць міліцыю, нікога пра гэта не прасіў.

Далей ён распавёў пра тое, як падаваў заяву ў міліцыю. Складаў заяву на месцы. У яго прынялі яе, а праз некалькі дзён яго выклікаў следчы на допыт. Але ў дзень падачы заявы блізу 20:00 прыязджала следчая група.

Пракурор у сувязі з «істотнымі супярэчнасцямі» папрасіў зачытаць тлумачэнні «пацярпелага», узятыя падчас следства.

Сапраўды, у іх маюцца супярэчнасці. Напрыклад, у судзе Юрын расказвае, што яго сын забраў з месца інцыдэнту, але ў тлумачэннях кажа, што жонка і дачка яго забралі. Таксама ў тлумачэннях ён казаў, што быў цвярозы, але ў судзе высветліліся нават грамы алкаголю.

Суддзя Арлоў паспрабаваў высветліць у Юрына прычыны супярэчнасцяў.

«Я следчаму казаў, што быў нецвярозы, але ён не надаў гэтаму ўвагі. Я думаў, што гэта не важна. Я ж не ўчыняў ніякага злачынства», - растлумачыў ён.

Выявіліся яшчэ супярэчнасці ў паказаннях «пацярпелага»:

У тлумачэннях гаворыцца, што Зміцер паліў, але ў судзе распавядаў, што быў пах дыму, ён паліў;

У тлумачэннях ён казаў, што ў яго балела правая частка сцягна. Але ў судзе распавядае, што ён мог стукнуцца дзесьці пазней. Зміцер наогул не прычыняў ніякіх пашкоджанняў яму. І не штурхаў.

У тлумачэннях падчас следства Юрын казаў, што «на імгненне страціў прытомнасць». Цяпер кажа, што яму так здалося. Ён не ведае.

Пасля ўсіх гэтых «паказанняў» Зміцер Паліенка звярнуўся да пацярпелага: «У цябе ёсць сумленне?».

Нагадаем, што сёння Менскі гарадскі суд прадоўжыў разгляд справы супраць актывіста Змітра Паліенкі. У пачатку суда палітвязень у знак пратэсту ўскрыў сабе вены. Пасля гэтага працэс зрабілі адкрытым.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках