19 красавiка 2024, Пятніца, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ і Вялікая Брытанія пераадолелі ключавую праблему ў пагадненні аб Brexit

ЕЗ і Вялікая Брытанія пераадолелі ключавую праблему ў пагадненні аб Brexit

«Жорсткай» мяжы не будзе.

Еўрапейскі Звяз і Вялікая Брытанія здолелі дамовіцца з нагоды ключавой перашкоды ў праекце новага пагаднення аб Brexit і пазбегнуць «жорсткай» мяжы паміж Рэспублікай Ірландыя і Паўночнай Ірландыяй.

Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта заявіў галоўны перамоўнік ЕЗ Мішэль Барнье на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі.

Бакі дамовіліся ўключыць у пагадненне аб выхадзе заканадаўчую пастанову, якая дазволіць пазбегнуць «жорсткай» мяжы пасля выхаду Брытаніі з ЕЗ.

Другая дамоўленасць палягае ў тым, што Паўночная Ірландыя застаецца ў рамках брытанскай мытнай тэрыторыі.

Барні таксама паведаміў, што Паўночная Ірландыя застанецца звязанай з абмежаванай колькасцю правілаў ЕЗ, у асноўным звязаных з таварамі.

Брытанскія ўлады змогуць ужываць брытанскія тарыфы на прадукцыю з трэціх краін, калі гэтыя тавары не будуць паступаць далей на адзіны рынак ЕЗ.

Таксама бакі ўрэгулявалі пытанне падатку на дададзеную вартасць, аднак Барнье не ўдакладніў дэталі.

«Гэтыя прапановы распаўсюджваюцца на пераходны перыяд, пра які прасіў брытанскі ўрад і які будзе доўжыцца да канца 2020 года, гэта значыць, 14 месяцаў, з улікам сённяшняга дня», - сказаў Барнье.

Сёння ў Брусэлі пачынаецца двухдзённы саміт ЕЗ, на якім лідары дзяржаў абмяркуюць тэкст новага пагаднення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках