19 красавiка 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Са Змітра Паліенкі знялі амаль усе абвінавачванні

8
Са Змітра Паліенкі знялі амаль усе абвінавачванні
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА

Палітвязня будуць судзіць толькі паводле аднаго артыкула з чатырох.

Стала вядома, што суд над Змітром Паліенкам будзе разглядаць толькі «распыленне пярцовага газу мужчыну ў твар» (арт.339 - «асабліва злоснае хуліганства»), ранейшыя абвінавачванні паводле арт.341 КК (нанясенне графіці ў Курапатах і на будынак на вуліцы Ахоцкай), ч.1 арт.130 (распальванне варожасці да супрацоўнікаў міліцыі ў размешчаным на youtube відэароліку), арт.369 (знявага міністра (былога) МУС Ігара Шуневіча ў відэароліку) знятыя. Ад іх адмовілася пракуратура, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Гэтую інфармацыі «Радыё Свабода» пацвердзіла адвакат палітвязня. Са слоў адваката Паліенкі Таццяны Лішанковай, пракурор адмовіўся ад усіх абвінавачванняў, акрамя асабліва злоснага хуліганства. Зміцер Паліенка заявіў, што не прызнаваў сябе ні ў чым вінаватым.

Нагадаем, што сёння Менскі гарадскі суд прадоўжыў разгляд справы супраць актывіста Змітра Паліенкі. У пачатку суда палітвязень у знак пратэсту ўскрыў сабе вены. Пасля гэтага працэс зрабілі адкрытым.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках