Украінцаў на кіроўных пасадах у Польшчы становіцца больш
2- 17.10.2019, 16:13
- 11,336
Польшча знаходзіць у суседняй краіне ўсё больш каштоўныя кадры.
Украінцы ў Польшчы прадаўжаюць займаць пасады ніжэйшага ўзроўню ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і сферы паслуг, аднак у той жа час колькасць украінцаў на кіроўных пасадах расце.
Як піша «Европейская правда», пра гэта гаворыцца ў матэрыяле выдання Plus Biznesu.
Найбольшы рост колькасці выдадзеных дазволаў на працу ў Польшчы для ўкраінцаў зафіксаваны ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і сферы паслуг, піша выданне.
«Украінцы па-ранейшаму займаюць у асноўным пасады ніжэйшага ўзроўню. Варта, аднак, адзначыць, што яны таксама ўсё часцей выконваюць вышэйшыя функцыі», - кажа Кшыштаф Інглат, кіраўнік агенцтва працаўладкавання Personnel Service.
У першай палове гэтага года 404 украінцы былі ўладкаваныя на працу як прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, вышэйшыя службовыя асобы і кіраўнікі. Гэта на 53% больш, чым год таму, адзначыў Інглат.
«Рост занятасці сярод спецыялістаў або кіраўнікоў сведчыць аб тым, што ва Украіне мы можам знайсці шмат каштоўных работнікаў.
Нам патрэбныя іх веды і ўменні, за якія мы павінны ім адплаціць прывабнай міграцыйнай палітыкай, уключаючы забеспячэнне, напрыклад, поўнага сацыяльнага пакета, палёгку доступу да жылля або адукацыі для іх дзяцей», - мяркуе Інглат.