19 красавiка 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ хоча выйсці з пагаднення аб пакаранні за злачынствы ў міжнародных узброеных канфліктах

28
РФ хоча выйсці з пагаднення аб пакаранні за злачынствы ў міжнародных узброеных канфліктах

Адпаведны законапраект унёс у Думу Пуцін.

Уладзімір Пуцін унёс на разгляд у Дзярждуму законапраект аб выхадзе Расеі з мiжнароднай дамовы, адпаведна з якой раней СССР прызнаваў кампетэнцыі камісіі ў расследаванні парушэнняў правоў мірных грамадзян пры ўзброеных канфліктах, паведамляе «Радыё Свабода».

У тлумачальнай запісцы да законапраекта сказана, што прычынамі адмовы прызнаваць кампетэнцыю камісіі з'яўляюцца «істотна большыя рызыкі цяперашняй міжнароднай абстаноўкі» і «рызыкі злоўжывання паўнамоцтвамі камісіі ў палітычных мэтах з боку нядобрасумленных дзяржаў». Пра якія менавіта злоўжыванні і дзяржавы ідзе гаворка, у дакуменце не сказана.

Асобна адзначаецца, што ў складзе камісіі не было прадстаўніка Расеі, а ўрад краіны штогод выплачваў унёскі ў яе бюджэт.

Пагадненне аб прызнанні кампетэнцыі міжнароднай камісіі ў расследаванні парушэнняў гуманітарнага права пры ўзброеных канфліктах было ратыфікаванае Савецкім Саюзам у 1977 годзе. Сама камісія была заснаваная ў рамках Чацвёртай Жэнеўскай канвенцыі аб абароне грамадзянскага насельніцтва ў мірны час у 1949 годзе.

У 1993 годзе Рада Бяспекі ААН уключыла Чацвёртую Жэнеўскую канвенцыю ў склад агульнапрынятых нормаў міжнароднага права, зрабіўшы дакумент абавязковым для выканання ўсімі краінамі, залучанымі ў ваенныя канфлікты, па-за залежнасцю ад наяўнасці подпісу пад канвенцыяй.

Адзін з галоўных пунктаў канвенцыі абавязвае ваюючыя бакі адрозніваць мірнае насельніцтва ад непасрэдных удзельнікаў баявых дзеянняў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках