Чарнагорыя абвясціла пра перамогу над Дзерыпаскам у спрэчцы на €600 млн
3- 17.10.2019, 18:07
- 17,323
Таксама расейскі бізнэсовец павінен кампенсаваць Падгорыцы выдаткі на юрыстаў.
Улады Чарнагорыі дасягнулі «вялікага поспеху» падчас арбітражнага разбору, пазоўнікам у якім выступаў расейскі бізнэсовец Алег Дзерыпаска, паведамляе Міністэрства эканомікі рэспублікі.
«Чарнагорыя цалкам зняпраўдзіла зусім неабгрунтаваныя довады спадара Дзерыпаскі і, тым самым, атрымала чарговую перамогу супраць спадара Дзерыпаскі і ягонай кампаніі», - гаворыцца ў паведамленні ўстановы.
У картатэцы Сталага трацейскага суда ў Гаазе разбіральніцтва спрэчкі паміж Дзерыпаскам і ўладамі Чарнагорыі па-ранейшаму значыцца як няскончанае. РБК накіраваў запыт прадстаўніку Дзерыпаскі.
Аб падачы расейскім бізнэсоўцам пазову супраць Чарнагорыі ў міжнародны арбітраж стала вядома ў снежні 2016 года. Тады паведамлялася, што, спасылаючыся на падпісанае ў 1995 годзе пагадненне паміж урадамі Расеі і Югаславіі, бізнэсовец запатрабаваў выплаты некалькіх соцень мільёнаў еўраў у кошт кампенсацыі страчаных выдаткаў у Камбінат алюмінію Падгорыцы (KAP).
Завод KAP у Чарнагорыі Дзерыпаска набыў у 2005 годзе, а ў разгар сусветнага фінансавага крызісу 2008-2009 гадоў прадпрыемства апынулася ў пазыках і на мяжы банкруцтва. У 2013 годзе ўлады краіны ініцыявалі банкруцтва завода, запазычанасць якога ацэньвалася прыкладна на €350 млн, і ўвялі на ім вонкавае кіраванне. Прадстаўнікі Дзерыпаскі сцвярджалі, што ўклалі ў камбінат блізу €200 млн. У 2014 годзе En + Дзерыпаскі падала пазоў да ўрада Чарнагорыі аб спагнанні €600 млн, але ён быў адхілены. Кампанія вінаваціла Падгорыцу ў наўмысным падмане, мэтай якога было пераканаць фундаыаць як мага больш грошай у камбінат, каб потым збанкрутаваць яго і не вярнуць гэтыя інвестыцыі.