23 красавiка 2024, aўторак, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады спужаліся Ірыны Халіп

33
Улады спужаліся Ірыны Халіп
ФОТА: «НАША НІВА»

Але барацьба толькі пачынаецца.

Сёння стала вядома, што ўлады адмовіліся рэгістраваць кандыдатам у дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Ірыну Халіп.

Вядомая беларуская журналістка пракаментавала сайту Сharter97.org рэакцыю ўладаў:

- Я меркавала, што мяне не зарэгіструюць. Адна справа, калі ты збіраеш подпісы па кватэрах і робіш гэта не публічна, а размовы з людзьмі праходзяць у кухонным фармаце, адзін на адзін.

Зусім іншая справа - гэта перыяд агітацыі і магчымасць выступіць па радыё і на тэлевізіі. Зразумелая справа, што ні мяне, ні Максіма Вінярскага, якога таксама не зарэгістравалі, улады проста не маглі б дапусціць да эфіру. Улады спужаліся і нават не паспрабавалі прыдумаць прычыну, якую можна было б умоўна прыняць. Тады мы б сказалі: «Так, о’кей, мы тут пралічыліся, здзейснілі памылку, якой яны скарысталіся». Не, улады нават гэтага не зрабілі.

Магу сказаць, што ўся каманда «Еўрапейскай Беларусі» працавала на знос цэлы месяц. Мы стараліся зрабіць усё, каб не дапусціць такіх памылак, не даць козыры ў рукі ўладаў. Мы іх ім і не далі.

Разумееце, у нас усё было бездакорна. Здавалі ў ЦВК нават не ўсе лісты. Калі ў нашай каманды былі хоць найменшыя падазрэнні, што там можа быць нешта не так, могуць быць хоць нейкія найменшыя выпраўленні - мы іх не здавалі. Прычапіцца было сапраўды не да чаго.

Як вы бачыце, улады нават не паспрабавалі. Яны прыдумалі нейкую непраўдападобную версію, што нібыта ўсе подпісы ўсе дакладныя, а вось даты - не. Нібыта даты ставяцца не выбаршчыкамі, а кімсьці яшчэ. Як быццам я з дзіцячага садка збірала подпісы і думала: «Авось, калі-небудзь спатрэбяцца». І вось цяпер яны спатрэбіліся! Такая ў іх казачка, такая ў іх фантазія. Таму я буду абскарджваць гэтую шалёную пастанову выбаркама.

Ну што ж, для мяне нічога не змянілася. Я як працавала, так і буду працаваць.

Толькі цяпер не ў рамках Партызанскай выбарчай акругі, а ў рамках усяго горада. Бо некаторых з нашых яны ўсё ж зарэгістравалі. Тую ж Вольгу Нікалайчык. Вось і ўявіце сабе, што мы з Максімам Вінярскім станем яе даверанымі асобамі. Нічога ж не мяняецца. Мы ставілі перад сабой зусім іншыя задачы, калі пачыналі ўдзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі. Яна не скончылася, яна толькі пачынаецца. Магу паабяцаць, што яна стане вельмі цікавай, яскравай і запамінальнай.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках