23 красавiка 2024, aўторак, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: Яны ўбачылі, чыіх пікетаў было больш за ўсё

13
Яўген Афнагель: Яны ўбачылі, чыіх пікетаў было больш за ўсё
ФОТА: TUT.BY

Чаму ўлады баяцца кандыдатаў ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»?

Вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты пракаментаваў Charter97.org каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель.

- Кандыдаты ад «Еўрапейскай Беларусі» зарэгістраваныя ў Бабруйску, Слоніме, Мазыры, Воршы, Берасці. Таксама зарэгістраваныя 5 чалавек у Менску. Пры гэтым, з абсалютна надуманых прычын улады адмовіліся рэгістраваць самых, на мой погляд, моцных кандыдатаў. Гэта Ірына Халіп, Максім Вінярскі, Андрэй Войніч, Васіль Жораў. Ірына Халіп сабрала максімальную колькасць подпісаў - амаль паўтары тысячы, у камісію было здадзена прыкладна 1200. Усе подпісы мы самі правяралі - да іх ніякіх прэтэнзій быць не можа! Камісія прычапілася да таго, што нібыта неакуратна былі аформленыя падпісныя лісты.

Андрэя Войніча не зарэгістравалі паводле той фармальнай прычыны, што яму былі раней вынесеныя папярэджанні. Пры гэтым, яны былі яму вынесеныя ў момант збору подпісаў, а цяпер ён рэгістраваўся як кандыдат ад партыі БНФ. І паводле закону - гэта не можа быць прычынай адмовы ў рэгістрацыі кандыдата. Такая сітуацыя і ў Максіма Вінярскага - камісія сцвярджае, што няма аднаго з дакументаў рэгістрацыі. Хоць мы ўсе дакументы ва ўсіх кандыдатаў па 10 раз пераправяралі і ўсе неабходныя дакументы ў камісію былі здадзеныя. Гэта значыць, проста можна казаць пра наўмысны крадзеж ксеракопіі дакумента.

Сам факт у тым, што ўлады бачылі цягам мінулага месяца, як ішла выбарчая кампанія. Бачылі, хто найбольш актыўна працуе, чыіх пікетаў было больш за ўсё, хто больш актыўна за ўсіх збіраў подпісы і г.д. Акрамя таго, усе ведаюць, хто такая Ірына Халіп, хто такі Максім Вінярскі і іншыя нашы актывісты, якіх не зарэгістравалі. Можна казаць пра тое, што ўлады проста пабаяліся рэгістраваць найбольш моцных кандыдатаў ад нашай кампаніі. Натуральна, ва ўсіх выпадках будуць пададзеныя скаргі ў суд. Мы з гэтай нагоды асаблівых ілюзій не маем, але, аднак, усе законныя спосабы дамагчыся незаконнай пастановы камісій мы выкарыстоўваем.

Нагадаем, сёння выбаркамы прымаюць пастановы аб рэгістрацыі кандыдатаў «Еўрапейскай Беларусі»

Пасяджэнні камісій прызначаныя на апошні дзень, калі можна прыняць пастанову аб рэгістрацыі.

Першым атрымаў пасведчанне кандыдата ў дэпутаты актывіст «Еўрапейскай Беларусі», які бярэ ўдзел у выбарчай кампаніі па Бабруйскай Першамайскай акрузе №79 Арсень Чыгір.

Выбарчая камісія Светлагорскага акругі №46 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Савіча.

Выбарчая камісія Берасцейскай Заходняй акругі №1 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Паліну Шарэнду-Панасюк.

Выбарчая камісія Слонімскай акругі №58 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Віктара Марчыка.

Адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам Андрэю Маркаву ў Маладзечне, Андрэю Войнічу, Максіму Вінярскаму, Васілю Жораву ў Менску.

Выбарчая камісія Партызанскай выбарчай акругі №110 адмовіла ў рэгістрацыі Ірыне Халіп.

Выбарчая камісія Чкалаўскай выбарчай акругі №96 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Аксану Юшкевіч.

Выбарчая камісія Пушкінскай выбарчай акругі №103 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Валерыя Бычкоўскага.

Выбарчая камісія выбарчай акругі ва Уруччы №09 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Вольгу Нікалайчык.

Выбарчая камісія Аршанскай гарадской выбарчай акругі №25 зарэгістравала ў якасці кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Казлова.

Інфармацыя пакуль не поўная і абнаўляецца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках