28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РПЦ вырашыла разарваць стасункі з грэцкай царквой

26
РПЦ вырашыла разарваць стасункі з грэцкай царквой

Сінод РПЦ прыняў такую пастанову праз прызнанне аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны.

На пасяджэнні 17 кастрычніка сінод Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) прыняў пастанову разарваць стасункі з Праваслаўнай царквой Грэцыі, інфармуе прэс-служба РПЦ.

«Спыняем малітоўныя і эўхарыстычныя зносіны з тымі архірэямі эладскай царквы, якія ўступілі або ўступяць у такія зносіны з прадстаўнікамі ўкраінскіх некананічных раскольніцкіх супольнасцяў», - гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, Сінод упаўнаважыў кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла спыніць памінанне арцыбіскупа Афінскага і ўсёй Элады Гераніма ІІ падчас набажэнстваў у выпадку, калі той пачне згадваць у набажэнствах звершніка ПЦУ мітрапаліта Епіфанія.

Паводле паведамлення, такую пастанову Сінод прыняў праз прызнанне аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны на саборы эладскай праваслаўнай царквы 12 кастрычніка.

У РПЦ заявілі, што ў «адкрытым доступе адсутнічае афіцыйны дакумент», падпісаны архірэямі грэцкай царквы, таму «асцерагаюцца», што пастанова была прынятая з парушэннем працэдуры.

Праваслаўная царква Украіны была створаная на аб'яднальным саборы 15 снежня 2018 года, у якім узялі ўдзел усе архірэі Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату і Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, а таксама два архірэі Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. 5 студзеня 2019 года сусветны патрыярх Варфаламей падпісаў томас аб аўтакефаліі ПЦУ, а 6 студзеня ўручыў яго звершніку ПЦУ мітрапаліту Епіфанію ў Стамбуле.

Эладская праваслаўная царква - аўтакефальная памесная царква на частцы тэрыторыі Грэцыі. Займае 11-е месца ў дыптыху аўтакефальных памесных цэркваў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках