24 красавiка 2024, Серада, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі скасавалі статус неграмадзян для нованароджаных

4
У Латвіі скасавалі статус неграмадзян для нованароджаных

Усе нованароджаныя змогуць аўтаматычна атрымаць грамадзянства Латвіі.

У чацвер, 17 кастрычніка, Сойм Латвіі прыняў пастанову, што у 1 студзеня 2020 года статус неграмадзян Латвіі нованароджаным дзецям больш прысвойвацца не будзе. Пра гэта паведамляе выданне DELFI.

Згодна з ухваленым законапраектам, усе нованароджаныя дзеці неграмадзян з 1 студзеня 2020 года могуць атрымаць грамадзянства Латвіі. Выключэнне складуць выпадкі, калі бацькі вырашаць даць свайму дзіцяці грамадзянства іншай краіны.

«Паводле дзейных цяпер правілах, дзіця неграмадзян можа стаць грамадзянінам, калі такое пажаданне выкажа хоць бы адзін з бацькоў. Аднак грамадзянства нованароджаным павінна выдавацца аўтаматычна, і новыя неграмадзяне не павінны з'яўляцца», - мяркуе экс-прэзідэнт Латвіі Райманд Веёніс, які падрыхтаваў гэты законапраект у канцы сваёй кадэнцыі.

Паведамляецца, што раней у латвійскім Сойме прапаноўвалі прысвоіць грамадзянства ўсім дзецям-неграмадзянам ва ўзросце да 15 гадоў, а таксама ўсім народжаным пасля 21 жніўня 1991 г. аднак гэтыя ініцыятывы былі адхіленыя.

Адзначым, статус неграмадзян у Латвіі маюць грамадзяне былых рэспублік СССР, якія не змаглі здаць экзамен па латышскай мове і гісторыі Латвіі, а таксама выканаць іншыя абавязанні, прадугледжаныя заканадаўствам. Неграмадзяне ў большасці з'яўляюцца рускамоўнымі. Паводле звестак на 2019 г., колькасць неграмадзян у Латвіі налічвае 220 тысяч чалавек, што складае блізу 10,5% насельніцтва краіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках