25 красавiка 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ двое фігурантаў справы «Новай велічы» парэзалі вены ў судзе

1
У РФ двое фігурантаў справы «Новай велічы» парэзалі вены ў судзе

Інцыдэнт адбыўся пасля абвяшчэння аб адмове ў змене меры стрымання.

Фігуранты справы «Новай велічы» Вячаслаў Крукаў і Руслан Кастыленкаў парэзалі вены ў зале Люблінскага суду Масквы. Пра гэта адвакат Крукова Дзмітрый Іваноў заявіў онлайн-выданню «МБХ медиа» ў чацвер, 17 кастрычніка. Са слоў Іванова, інцыдэнт з яго падабаронным адбыўся пасля абвяшчэння аб адмове ў змене меры стрымання. «Гэта сто адсоткаў суіцыднае», - дадаў адвакат Крукова, паведамляе DW.

Інфармацыю пра Кастыленкава пацвердзіў Максім Пашкоў - адвакат Марыі Дубовік, якая таксама праходзіць паводле справы. Са слоў абаронцы, малады чалавек парэзаў лязом рукі і шыю. Прыставы «вынеслі хлопцаў з залы суда, ім выкліканая хуткая дапамога», дадаў Пашкоў.

Справа «Новай велічы»

Дзесяцёх актывістаў руху «Новай велічы», уключаючы непаўнагадовую на той момант Ганну Паўлікову, затрымалі ў сакавіку 2018 года. Паводле версіі следства, удзельнікі руху планавалі зрынуць канстытуцыйны лад і ўсталяваць у Расеі часовы ўрад. Іх абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкай супольнасці і ўдзеле ў ёй. Абаронцы актывістаў сцвярджаюць, што «Новая веліч» была створаная на ініцыятыву аператыўніка МУС Расеі.

У жніўні Паўлікова і Дубовік былі пераведзеныя са следчага ізалятара пад хатні арышт дзякуючы актыўнай грамадскай падтрымцы. Фігуранты Павел Раброўскі і Рустам Рустамаў заключылі дасудовае пагадненне са следствам. Рустам быў прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна, а Раброўскі быў асуджаны на 2,5 года калоніі. У кастрычніку 2019 года Масгарсуд скасаваў прысуд Раброўскаму. Яго справу вярнулі ў Люблінскі суд, а маладога чалавека вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках