20 красавiка 2024, Субота, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз раскрытыкаваў беларускія ўлады пасля справаздачы спецдакладніцы ААН

12
Еўразвяз раскрытыкаваў беларускія ўлады пасля справаздачы спецдакладніцы ААН

Палітычная сітуацыя ў Беларусі абмяркоўвалася на пасяджэнні з удзелам прадстаўнікоў ЕЗ і ЗША.

Брусэль занепакоены зместам справаздачы спецдакладніцы ААН у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўразвязу 17 кастрычніка ў Нью-Ёрку на пасяджэнні камітэта ў сацыяльных, гуманітарных і культурных пытаннях у рамках 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

На пасяджэнні Анаіс Марын прапанавала справаздачу пра сітуацыю ў Беларусі напярэдадні «парламенцкіх выбараў». Яе выступ і абмеркаванне дакладу трансляваліся на сайце вэб-тэлевізіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, паведамляе БелаПАН.

Прадстаўнік Еўразвязу заявіў, што змест гэтага дакумента «выклікае непакой, асабліва прымаючы пад увагу, што ўжо шосты год запар спецдакладнік сутыкаецца з адсутнасцю супрацоўніцтва з боку Беларусі». «Мы падтрымліваем мандат спецыяльнай дакладніцы і заклікаем урад Беларусі супрацоўнічаць з ёй», – заявіў ён.

Паводле словаў прадстаўніка Брусэля, ЕЗ занепакоены зробленымі ў дакладзе высновамі, згодна з якімі ў Беларусі «не дасягнуты неабходны прагрэс у правядзенні рэформаў і прадаўжаецца абмежаванне асноўных свабодаў». «Ацэнка спэцдакладніцы напярэдадні “парламенцкіх” і “прэзідэнцкіх выбараў”, якія павінны прайсці у 2019 і 2020 гадах, паказвае на тое, што магчымае пагаршэнне сітуацыі ў сферы выканання правоў чалавека. Гэта таксама выклікае непакой», – сказаў ён.

«У дакладзе гаворыцца, што ствараецца толькі ілюзія захавання міжнародных стандартаў, застаюцца неспрыяльнымі ўмовы для выразу апазіцыйных пунктаў гледжання, што з'яўляецца парушэннем палітычных правоў чалавека, а таксама перашкаджае рэалізацыі свабоды на мірныя сходы і асацыяцыі, якія сутыкаюцца з абмежаваннямі, – адзначыў спікер ад ЕЗ. – Мы заклікаем урад Беларусі забяспечыць поўнае выкананне правоў чалавека і асноўных свабодаў да, падчас і пасля выбарчага цыклу, а таксама стварыць спрыяльныя ўмовы для таго, каб людзі маглі ўдзельнічаць у дзяржаўнай дзейнасці».

«Неабходна прытрымлівацца прынцыпаў вяршэнства права і правоў чалавека, – падкрэсліў прадстаўнік Еўразвязу. – Гэта мае ключавое значэнне для фармавання эфектыўнай палітыкі. ЕЗ выкарыстоўвае ўсе магчымыя дыпламатычныя інструменты з тым, каб нагадаць Беларусі пра абавязальніцтвы ў сферы абароны правоў чалавека».

Аналагічную пазіцыю на пасяджэнні прадэманстравалі прадстаўнікі Польшчы, Чэхіі, Нямеччыны, Літвы.

Прадстаўнік Нарвегіі заклікаў Беларусь скасаваць смяротнае пакаранне незалежна ад грамадскай думкі, а Вялікая Брытаніі – прынамсі ўвесці мараторый у якасці першага кроку да скасавання гэтага захаду пакарання.

Спікерка ад ЗША выказала занепакоенасць тым, што ў Беларусі «не робіцца дастаткова намаганняў, каб спыніць практыку абмежавання правоў чалавека, асабліва свабоды мірных сходаў і свабоды слова». Ад імя сваёй краіны яна заклікала беларускі ўрад палегчыць працэдуру рэгістрацыі структураў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку – няўрадавых праваабарончых арганізацый, «каб яны мелі магчымасць весці адкрыты канструктыўны дыялог». «Заклікаем урад Беларусі прадэманстраваць прагрэс у правах чалавека напярэдадні выбараў. Спадзяемся на паляпшэнне нашых двухбаковых стасункаў», – заявіла амерыканская дыпламатка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках