29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Паліенка: Я свайго дамогся!

1
Зміцер Паліенка: Я свайго дамогся!
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА РЭЖА ВЕНЫ Ў СУДЗЕ
ФОТА: ПЦ «Вясна»

Моцны жэст актывіста перавярнуў увесь сцэнар у судзе.

Кроў, пралітая ў зале суда над Змітром Паліенкам, прынесла вынік: суд адкрылі для грамадства, а большасць абвінавачванняў знялі. Працэс за «асабліва злоснае хуліганства» ў Менскім гарадскім судзе прадоўжыцца сёння а 10-й раніцы, паведамляе «Белсат».

Спроба ўскрыць вены была пратэстам анархіста Змітра Паліенкі супраць таго, што працэс над ім зрабілі закрытым. Праз гадзіну Змітра вярнулі ў залу Менгарсуда, і ён заявіў: «Суд зрабілі адкрытым, я свайго дамогся!»

«Гэта быў жэст моцны Змітра, якога дастаткова было, каб адкрыць суд і зняць большую частку абвінавачванняў. Акрамя “злоснага хуліганства”, з яго знялі ўсе абвінавачванні. Я так разумею, цяпер паспрабуюць збіць “палітычнасць” працэсу», – тлумачыць Вячаслаў Касінераў, анархіст.

Максім Вінярскі, адзін з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», заявіў, каментуючы сітуацыю з Змітром Паліенкам:

«Яго садзяць за тое, што ён не скарыўся, не зламаўся, не падпарадкаваўся ім. І кожны актывіст, кожны палітык і праваабаронца павінен сёння стаяць тут у тым ці іншым выглядзе і падтрымліваць яго. Грамадства можа змагацца з міліцэйскім бязмежжам толькі разам».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках