24 красавiка 2024, Серада, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступны саміт G7 пройдзе на гольф-полі Трампа

1
Наступны саміт G7 пройдзе на гольф-полі Трампа
ФОТА: REUTERS

Названая дата мерапрыемства.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыме эканамічны саміт лідараў развітых краінаў "Вялікай сямёркі", які павінен адбыцца ў наступным годзе, у адным са сваіх уласных комплексаў – гольф-курорце Trump National Doral каля Маямі. Пра гэта заявіў в.а. кіраўніка апарату Белага дому Мік Малвані, паведамляе Reuters (пераклад – liga.net).

Саміт пройдзе 10/12 чэрвеня 2020 года.

Падчас свайго ўдзелу ў саміце G7 у Францыі Трамп рэкламаваў вялікую тэрыторыю курорту і ягоную блізкасць да аэрапорта Маямі, хоць і казаў, што не атрымае прамой выгады ад правядзення саміту.

Як вядома, перад самітам G7 у Парыжы Трамп выступаў за аднаўленне Вялікай васьмёркі з удзелам Расеі. "Я думаю, што было б лепш мець Расею ўнутры палаткі, чым звонку палаткі", – сказаў тады Трамп.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках