28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр энэргетыкі ЗША абвесціў пра адстаўку

2
Міністр энэргетыкі ЗША абвесціў пра адстаўку
РЫК ПЭРЫ
ФОТА: AFP

Рык Пэры ўжо перадаў ліст прэзідэнту Трампу.

Міністр энэргетыкі ЗША Рык Пэры заявіў, што падае ў адстаўку пасля пачатку працэдуры імпічменту Дональду Трампу, паведамляе Голас Амерыкі.

Адзначаецца, што Пэры ужо паведаміў прэзідэнту Злучаных Штатаў Трампу, што сыходзіць з пасады. Паводле словаў журналісткі Bloomberg Джэніфер Джэйкабс, адстаўка не будзе неадкладнай, але міністр ужо перадаў ліст прэзідэнту.

Выданне адзначае, што ў ЗША актыўна аналізуюць ролю, якую Пэры згуляў ва ўзаемаадносінах прэзідэнта ЗША з Украінай, якія цяпер сталі прадметам расследавання адносна пачатку працэдуры імпічменту Трампа.

Раней паведамлялася, што міністр энэргетыкі ЗША Рык Пэры абмяркоўваў з адвакатам амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа Рудзі Джуліяні магчымае ўмяшанне Украіны ў амерыканскую прэзідэнцкую кампанію ў 2016 годзе.

У траўні 2019 года Белы дом перадаў паўнамоцтвы ў правядзенні палітыкі ЗША датычна Украіны спецпрадстаўніку ЗША Курту Волкеру, міністру энэргетыкі Рыку Пэры і амбасадару ЗША пры Еўразвязе Гордану Сонленду.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках