18 красавiка 2024, Чацвер, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мексіцы затрыманы сын наркабарона «Карантышка»

2
У Мексіцы затрыманы сын наркабарона «Карантышка»
Фота: AFP

«Іван» быў захоплены ў выніку жорсткага сутыкнення з бандфармаваннямі.

У Мексіцы паліцыя затрымала сына наркабарона з мянушкай Эль Чапа (Карантышка), які адбывае пажыццёвы тэрмін у ЗША. Авідыа Гусман Лопес быў захоплены ў чацвер, 17 кастрычніка, у Кульякане – адміністрацыйным цэнтры штата Сіналоа, паведаміў міністр грамадскай бяспекі Мексікі Альфонса Дураса, паведамляе dw.com.

Затрыманне Авідыа Гусмана выклікала жорсткую рэакцыю ў адказ: добра ўзброеныя бандфармаванні ўступілі ў лютую перастрэлку з праваахоўнымі органамі, у горадзе пачалася паніка.

Авідыа і ягоны брат Альфрэда ўзначалілі частку наркакартэля "Сіналоа" пасля таго, як іхні бацька Хаакін Гусман (Эль Чапа) у 2017 годзе быў экстрадаваны ў ЗША.

Аперацыя затрымання

Паводле словаў Дураса, затрыманне Авідыа Гусмана адбылося пасля таго, як у Кульякане пацярпеў ад нападу патруль нацыянальнай гвардыі. Сілавікоў абстралялі з тэрыторыі дома, які потым штурмавалі. У ходзе аперацыі былі затрыманыя чатыры падазраваных, у тым ліку Авідыа Гусман з мянушкай "Іван".

Пасля гэтага бандфармаванні атачылі дом, адбылася перастрэлка. Як паведаміў Дураса, бандыты таксама здзейснілі "гвалтоўныя дзеянні" і ў іншых раёнах Кульякана, што прывяло да панікі сярод насельніцтва. У выніку перастрэлак паранена некалькі паліцыянтаў.

Вуліцы Кульякана накрыў хаос, які доўжыўся гадзінамі. Карэспандэнт AFP зазняў на відэа добра ўзброеных бандытаў у масках і падпаленыя аўтамабілі. Гарадскія ўлады заклікалі жыхароў не выходзіць на вуліцу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках