16 красавiка 2024, aўторак, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі рэкордныя мыты на імпарт з ЕЗ

6
ЗША ўвялі рэкордныя мыты на імпарт з ЕЗ

У выпадку іх ухвалення Трампам Еўразвяз увядзе контрзахады.

Злучаныя Штаты ў пятніцу ўвялі новыя мыты на шэраг еўрапейскіх тавараў у адказ на субсідыі Еўразвязу для авіяцыйнага гіганта Airbus, паведамляе «Еўрапейская праўда».

ЗША яшчэ ў пачатку кастрычніка абвесцілі, што могуць увесці штрафныя тарыфы на суму $ 7,5 млрд для кампенсацыі стратаў, прычыненых Boeing незаконнай, на думку ЗША, дапамогай ЕЗ канцэрну Airbus.

СГА пацвердзіла аргумент ЗША, што Airbus атрымаў мільярды даляраў незаконных субсідый, што дало вытворцу самалётаў несправядлівую перавагу перад амерыканскім канкурэнтам Boeing.

Новыя тарыфы ўключаюць мыту памерам 10% на самалёты Airbus і 25% на сельскагаспадарчыя прадукты, як французскае віно, італьянскі сыр і шатландскае віскі.

У спіс тавараў уваходзяць печыва, салямі, алей і ёгурт, швэдры, пуловеры, вырабы з кашміру і ваўняная вопратка, аліўкі з Францыі і Гішпаніі, віно, каўбасы, нямецкая кава.

Асабліва паўплываюць новыя падаткі на еўрапейскія тавары, якія маюць статус «абароненага наймення», напрыклад віскі ці сыр пармезан, якія патрабуюць канкрэтнага спосабу вытворчасці і геаграфічнага паходжання пад гэтым найменнем.

Такая прадукцыя забяспечвае больш высокія кошты і абароненая ад канкурэнцыі. Новыя тарыфы дадуць штуршок развіццю амерыканскіх прадуктаў, падобных на еўрапейскіх канкурэнтаў.

У ЕЗ раней заяўлялі, што хацелі б дасягнуць пагаднення з Злучанымі Штатамі, каб пазбегнуць тарыфнай вайны, але калі Трамп увядзе новыя мыты на прадукты ЕЗ, то блок будзе вымушаны адказаць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках