7 снежня 2019, Субота, 6:37
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Вячаслаў Касінераў: Праз шыканне канваіраў Паліенка паведаміў важную інфармацыю

1
Вячаслаў Касінераў: Праз шыканне канваіраў Паліенка паведаміў важную інфармацыю
ФОТА: ПЦ «Вясна»

Улады занерваваліся праз учорашнюю перамогу актывіста над судовай сістэмай.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў паплечнік Змітра Паліенкі Вячаслаў Касінераў:

«Пасля ўчорашняга жэсту Зміцер Паліенка праз шыканне канваіраў паведаміў, што зазнаў надзвычай жорсткі ціск з боку адміністрацыі СІЗА-1 (“Валадарка”).

А менавіта: ён трапіў у ШІЗА і атрымаў прафілактычны ўлік. Нягледзячы на гэта – трымаецца бадзёра і мужна».

Нагадаем, што сёння Менскі гарадскі суд прадоўжыў разгляд справы супраць актывіста Змітра Паліенкі. У пачатку суда палітвязень на знак пратэсту ўскрыў сабе вены. Пасля гэтага працэс зрабілі адкрытым, а з актывіста знялі абвінавачванні ў трох з чатырох артыкулаў.