19 сакавiка 2024, aўторак, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве паніка

53
У Маскве паніка

Пуцін спрабуе пазбегнуць пакарання.

Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Пуцін пастанавіў адмовіцца ад прызнання Міжнароднай камісіі ў расследаванні парушэнняў гуманітарнага права, якая дзейнічае ў час міжнародных ваенных канфліктаў, піша "Галоўрэд". Адпаведны законапраект "гаспадар" Крамля ўнёс на разгляд Дзяржаўнай думы.

Паводле звестак Еўрапейскай праўды, Пуцін прапанаваў адмовіцца ад прызнання камісіі праз "выключныя абставіны", якія "закранаюць інтарэсы Расейскай Федэрацыі і патрабуюць ужывання неадкладных захадаў".

Акрамя таго, ён заявіў, што камісія не выконвае сваіх функцый "у цяперашняй міжнароднай абстаноўцы, рызыкі злоўжывання паўнамоцтвамі камісіі ў палітычных мэтах з боку нядобрасумленных дзяржаваў істотна растуць".

На ініцыятыву расейскага лідара адрэагаваў намеснік кіраўніка МЗС Украіны Сяргей Кісліца. На ягоную думку, Крэмль спрабуе пазбегнуць адказнасці за свае злачынствы.

"Відавочна, у Маскве паніка ці як мінімум разуменне патэнцыйнай адказнасці за злачынствы ў ходзе расейскай агрэсіі супраць замежных дзяржаваў. Таму расейскія заканадаўцы пастанавілі, што далейшае прызнанне кампетэнцыі камісіі немэтазгоднае", – напісаў дыпламат у Facebook.

Варта адзначыць, што камісію стваралі ў адпаведнасці з дадатковым пратаколам 1977 года да Жэнеўскіх канвенцый ад 12 жнiўня 1949 года. Пратакол тычыцца абароны ахвяраў міжнародных узброеных канфліктаў, СССР ратыфікаваў яго ў 1989 годзе.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках