8 снежня 2019, Нядзеля, 14:10
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Губернатарка Токіё прапанавала правесці Алімпіяду на Курылах

8
Губернатарка Токіё прапанавала правесці Алімпіяду на Курылах

Японія ўважае выспы сваёй тэрыторыяй.

Губернатарка Токіа Юрыко Коікэ прапанавала правесці марафонскі забег і спаборніцтвы ў спартовай хадзе на Алімпіядзе-2020 на Курыльскіх выспах, паведамляе сайт ria.ru.

Першапачаткова гэтыя спаборніцтвы павінны былі прайсці ў Токіа, аднак на днях Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў пра перанос стартаў у Сапара. Сярэдняя тэмпература ў горадзе ніжэйшая, чым у сталіцы, і спартоўцам не давядзецца пакутаваць ад моцнай спёкі. Такая пастанова абурыла Коікэ, якая нагадала, што на падрыхтоўку спаборніцтваў затрачана шмат сілаў і грошай.

«Калі трэба прахалоднае месца, я хачу пачуць прапановы, чаму б не правесці іх на паўночных тэрыторыях», – заявіла губернатарка.

Алімпіяда ў Токіа адбудзецца 24 ліпеня – 9 жніўня 2020 года. Паралімпійскія гульні пачнуцца 25 жніўня і скончацца 6 верасня.

Японія не прызнае страту Паўднёвых Курылаў і называе іх «паўночнымі тэрыторыямі». Вяртанне астравоў – асноўнае патрабаванне Токіа для заключэння мірнай дамовы з Масквой.