23 красавiка 2024, aўторак, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні тысяч каталонцаў сцякаюцца ў Барселону на пяты дзень пратэстаў

1
Сотні тысяч каталонцаў сцякаюцца ў Барселону на пяты дзень пратэстаў

Марш заблакаваў галоўныя дарогі правінцыі.

Сотні тысяч прыхільнікаў незалежнасці з усёй Каталоніі запоўняць вуліцы Барселоны ў пятніцу, 18 кастрычніка, а прафзвязы заклікалі да ўсеагульнага страйку на пяты дзень пратэстаў, якія пачаліся пасля прысуду дзевяці лідарам сепаратыстаў.

Пра гэта паведамляе Европейская правда са спасылкай на Reuters.

Марш стартаваў у сераду з пяці гарадоў Каталоніі. Многія з тых, хто ідзе ў сталіцу рэгіёну, размахваюць сцягамі незалежнай Каталоніі.

Галоўныя дарогі Каталоніі заблакаваныя, а некалькі галоўных вуліц Барселоны закрытыя для руху ў чаканні маршаў. Рэгіянальныя цягнікі і гарадское метро курсуюць паводле скарочанага раскладу.

Блізу 36 барселонскіх рэйсаў авіякампаніі Vueling былі скасаваныя ў пятніцу праз страйк.

Гарадская рада Барселоны заявіла, што 400 кантэйнераў для смецця былі спаленыя падчас пратэстаў у сераду. Улады падлічылі, што за два дні горад панёс страты на агульную суму, большую за мільён еўраў.

Увечары 17 кастрычніка каталонскія сепаратысты ладзілі пажары ў горадзе, усталёўвалі барыкады і ўступалі ў сутыкненні з паліцыяй. Дзясяткі людзей былі затрыманыя і атрымалі траўмы.

Кіраўнік урада Каталоніі Кім Тора заклікаў праводзіць акцыі мірна, але заявіў, што гвалт зыходзіць ад асоб, якія спрабуюць прычыніць шкоду рэпутацыі руху за незалежнасць.

«Мы не можам дазволіць такім гуртам, якія ўкараняюцца і правакуюць, шкодзіць іміджу руху, які налічвае мільёны каталонцаў», - сказаў ён.

Тора заклікаў да новага галасавання за самавызначэнне рэгіёну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках