12 снежня 2019, Чацвер, 6:58
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Авіяцыя Расеі нанесла ўдар па горадзе ў Сірыі

7
Авіяцыя Расеі нанесла ўдар па горадзе ў Сірыі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА EPA

Гэта адбылося ў зоне дээскалацыі.

Сілы рэжыму Асада і яго хаўруснікі прадаўжаюць атакі на населеныя пункты ў зоне дээскалацыі на паўночным захадзе Сірыі.

Пра гэта паведамляе Европейская правда са спасылкай на турэцкае дзяржаўнае агенцтва Anadolu.

Артабстрэл зазналі населеныя пункты Абу Мекі, Аль-Хіракі на поўдні Ідліба, а таксама пасёлак Урум аль-Кюбра на захадзе Алепа - загінулі двое мірных жыхароў, гаворыцца ў паведамленні.

У той жа час крыніцы ў шэрагах апазіцыі паведамілі, што ВКС Расеі нанеслі ўдар па горадзе Рэкая ў Ідлібе. Рэкая цяпер знаходзіцца пад кантролем «Хаят Тахрыр Аль-Шам», найбуйнейшай групоўкі джыхадзістаў на поўначы Сірыі, якая ў значнай ступені кантралюе Ідліб.

Пра атаку авіяцыі РФ таксама паведамляе выданне Al Masdar News, галоўны офіс якога размешчаны ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

17 верасня 2018 года Турцыя і Расея падпісалі пагадненне аб зоне дээскалацыі ў Сірыі. З таго часу ў выніку нападаў сіл рэжыму Асада і ВКС Расеі загінулі больш за 1,3 тысячы мірных жыхароў.