19 красавiка 2024, Пятніца, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пучдэмон добраахвотна здаўся ўладам Бельгіі

2
Пучдэмон добраахвотна здаўся ўладам Бельгіі
КАРЛЕС ПУЧДЭМОН
ФОТА: EFE/JAVIER ALBISU

Пытанне аб экстрадыцыі лідара каталонцаў у Гішпанію пакуль не вызначанае.

У пятніцу, 18 кастрычніка, экс-лідар сепаратысцкага руху Каталоніі Карлес Пучдэмон добраахвотна здаўся ўладам Бельгіі.

Як паведамляе агенцтва EFE, ён прыйшоў у пракуратуру Брусэля разам са сваімі адвакатамі.

Пучдэмона даставілі ў суд, аднак арыштоўваць яго не сталі да прыняцця пастановы аб ягонай экстрадыцыі ў Гішпанію.

Былога лідара Каталоніі таксама абавязалі паведамляць, калі ён будзе выязджаць з Бельгіі.

1 кастрычніка 2017 года ўлады Каталоніі правялі непрызнаны Мадрыдам рэферэндум аб незалежнасці рэгіёна. За незалежнасць прагаласавала 90,18% (2 044 038 чалавек). Супраць незалежнасці - 7,83% (177 547 чалавек). Прыход склаў 43,03% (2 286 217 з 5,3 мільёна чалавек).

Карлес Пучдэмон збег у Бельгію пасля рэферэндуму аб незалежнасці, каб пазбегнуць арышту.

Вярхоўны суд Гішпаніі выдаў міжнародныя ордэры на арышт шасцярых каталонскіх палітыкаў, зрэшты, Пучдэмона, які знаходзіўся ў той момант у Фінляндыі. Чальцоў урада Каталоніі абвінавачваюць у мяцяжы, паўстанні супраць урада Гішпаніі і крадзяжы дзяржаўных сродкаў.

Пазней Пучдэмон быў затрыманы паліцыяй Нямеччыны пры спробе перасячэння мяжы. Там яго арыштавалі, а затым адпусцілі. Пучдэмон вярнуўся ў Бельгію.

14 кастрычніка ў Каталоніі пачаліся пратэсты пасля таго, як Вярхоўны суд Гішпаніі вынес прысуды лідарам Каталоніі, якія бралі ўдзел у арганізацыі рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёну ў 2017 годзе. Дзевяць палітыкаў і актывістаў прысуджаныя да турэмных тэрмінаў ад 9 да 13 гадоў.

У Барселоне пачаліся масавыя акцыі пратэсту і блакаванне дарог.

Пратэсты таксама ахапілі Жырону, Тарагону і Манрэс. У Жыроне, дарэчы, людзі заблакавалі чыгунку.

Таксама дэманстранты часткова заблакавалі аэрапорт Эль-Прата.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках